БЕЛ Ł РУС

«Гэта немагчыма». Зяленскі адказаў Трампу на магчымасць правядзення зараз выбараў

19.02.2025 / 15:9

Nashaniva.com

«Калі хтосьці хоча змяніць мяне проста зараз, то проста зараз ніяк не атрымаецца», — сказаў Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што выбары ў краіне ў бліжэйшы час правесці немагчыма. Пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, піша «Новая газета».

«Калі хтосьці хоча змяніць мяне проста зараз, то проста зараз ніяк не атрымаецца», — сказаў Зяленскі.

Напярэдадні кіраўнік Белага дома Дональд Трамп заявіў, што калі Украіна хоча сесці за стол перамоваў, у краіне павінны адбыцца выбары. Паводле яго слоў, рэйтынг Зяленскага складае ўсяго 4%, аднак ніякіх доказаў гэтым словам ён не прадставіў.

Прэзідэнт Украіны, у сваю чаргу, спаслаўся на апытанне Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), праведзенае з 4 па 9 лютага. Паводле вынікаў, 57% украінцаў давяраюць Зяленскаму, 37% — не давяраюць.

«Я чуў і пра больш за 57% паводле розных апытанняў. <…> Раз ужо гаворым пра 4%, мы бачылі гэтую дэзінфармацыю, мы разумеем, што яна ідзе з Расіі. У нас ёсць доказы, што гэтыя лічбы абмяркоўваюцца паміж Амерыкай і Расіяй. На жаль, Трамп жыве ў гэтым дэзінфармацыйным асяроддзі», — лічыць украінскі лідар.

Чытайце таксама:

Зяленскі адказаў Трампу, колькі грошай Украіна выдаткавала на вайну і колькі з іх было амерыканскіх

Сацыёлагі пасля заявы Трампа расказалі пра рэйтынг Зяленскага

Каментары да артыкула