Вэнс: Ва Украіны няма ніякага шляху да перамогі і не было ўсе тры гады
20.02.2025 / 18:18
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Украіна не зможа атрымаць перамогу над Расіяй, бо тая мае вялікую колькасную перавагу ў жывой сіле і зброі. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.
Джэй Дзі Вэнс, Мюнхен, 14 лютага 2025 года. Фота AP Photo / Matthias Schrader
Па словах Вэнса, адсутнасць шляху да перамогі для Еўропы, адміністрацыі былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і ўкраінцаў «было праўдай тры гады таму, было праўдай два гады таму, было праўдай у мінулым годзе і гэта з'яўляецца праўдай сёння».
Ён не лічыць, што чарговы пакет дапамогі для Украіны можа дапамагчы, бо расіяне маюць «велізарную колькасную перавагу» ў жывой сіле і зброі, і гэтая перавага будзе захоўвацца «незалежна ад далейшых пакетаў дапамогі Захаду».
Акрамя таго, Вэнс раскрытыкаваў еўрапейскіх саюзнікаў за іх унутраную палітыку «ў дачыненні да міграцыі і цэнзуры», якая, як ён сцвярджае, «абражае» пачуцці большасці амерыканцаў.
Таму ён сказаў, што вайна «дрэнная» для Украіны, для Еўропы і для Злучаных Штатаў. Менавіта таму, па яго словах, цяпер трэба імкнуцца да міру.
«Называць «уміратварэннем» любое прызнанне таго, што інтарэсы Амерыкі павінны ўлічваць рэаліі канфлікту, — гэта адарваная ад гістарычнага кантэксту дурасць», — дадаў амерыканскі віцэ-прэзідэнт.
Чытайце таксама:
Джэй Дзі Вэнс пагражае Зяленскаму за кепскія словы пра Трампа
Чаго чакаць беларусам ад новага сусветнага парадку? Разважанні пра новую рэальнасць
Як Украіну шантажавалі ў Мюнхене і чаму сарвалася здзелка з ЗША
Мюнхенская прамова Вэнса пра новую палітыку ЗША і чаканні ад Еўропы — поўны тэкст