Свет5555

Джэй Дзі Вэнс пагражае Зяленскаму за кепскія словы пра Трампа

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс перасцярог украінскага прэзідэнта ад нападак на прэзідэнта Дональда Трампа, заявіўшы, што «брыдкаслоўе» на ягоны адрас на публіцы прывядзе толькі да адваротнага выніку, паведамляе выданне Daily Mail.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Вэнс гаварыў з Daily Mail праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвінаваціў Трампа ў тым, што ён жыве ў створанай Расіяй «прасторы дэзынфармацыі».

«Ідэя, што Зяленскі збіраецца змяніць меркаванне прэзідэнта, напляваўшы на яго ў публічных СМІ, — усе, хто ведае прэзідэнта, скажуць вам, што гэта кепскі спосаб паводзіць сябе з гэтай адміністрацыяй», — сказаў Вэнс у эксклюзіўным інтэрв'ю выданню.

Па словах Вэнса, Зяленскі атрымліваў «дрэнныя парады» пра тое, як паводзіць сябе з новай адміністрацыяй.

«Мы, безумоўна, любім украінскі народ. Мы захапляемся адвагай салдат, але мы, вядома, лічым, што гэтую вайну трэба хутчэй скончыць», — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.

«Такая палітыка прэзідэнта Злучаных Штатаў. Яна не заснаваная на расійскай дэзынфармацыі. Яна заснаваная на тым, што Дональд Трамп, як мне здаецца, ведае толк у геапалітыцы і мае вельмі цвёрды пункт гледжання, прычым ужо вельмі даўно», — дадаў Вэнс.

Каментары55

  • Хто такi пазьняк
    19.02.2025
    А што там агент пазьняк скажа
  • Ха
    19.02.2025
    Быдла ва ўладзе ЗША
  • Скажыце мне,
    19.02.2025
    калі ў артыкуле слова "вэнс" замяніць на слова "навумчык" ці "сыранкоў", гэта хто-небудзь заўважыць?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць