Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам
Як стала вядома «Нашай Ніве», Аляксандр Шакуцін больш не ўласнік свайго машынабудаўнічага холдынгу «Амкадор». Дзяржава адабрала ў камерсанта кампанію, аддаўшы яе пад кантроль БелАЗа. Сам Шакуцін з пачатку года не фігуруе на пратакольных фота з «Амкадора» і, магчыма, чакае, пакуль скончыцца бура ў Расіі.

«Амкадор» — прадпрыемства з амаль стогадовай гісторыяй. Першы завод сённяшняга холдынга быў заснаваны ў 1927 годзе і выпускаў цацкі.
У наступным профіль вытворчасці некалькі разоў мяняўся, пакуль не вырашана было спыніцца на стварэнні камунальнай, дарожна-будаўнічай, лесанарыхтоўчай і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Напачатку 2000-х «Амкадор» перайшоў пад кантроль сябра Лукашэнкі Аляксандра Шакуціна і ягоных непальскіх бізнэс-партнёраў.
Нейкі час у акцыянерах быў наваполацкі бізнэсмен Мікалай Варабей, але з ім Шакуцін разышоўся і з часам стаў упэўненым мажарытарыем.
Па даных «Белпола», станам на 2020 год Шакуцін кантраляваў 76% акцый «Амкадора» — як фізічная асоба і як саўдальнік кампаній «Наванеп» і «Спамаш».
Каля 11% акцый «Амкадора» належала кампаніі «Сінтэз-Інвест Групп», якая на 80% належыць Аніце Эмет — дачцэ непальца Ніраджа Гавінды Шрэстха.

У дзяржавы на «Амкадоры» заўсёды заставалася невялікая — 7% — мінарытарная доля.
Такі нюанс у структуры ўласнасці, з улікам асабістых адносін Аляксандра Шакуціна з Аляксандрам Лукашэнкам, быў яўным плюсам — «Амкадор» мог карыстацца таннымі грашыма, атрымліваючы крэдыты па льготных стаўках як для дзяржаўных прадпрыемстваў.

Скупка блізкапрофільных стратных дзяржаўных прадпрыемстваў у выніку дазволіла «Амкадору» вырасці ў холдынг. Паводле інфармацыі на сайце прадпрыемства, на цяперашні момант «Амкадор» аб'ядноўвае 27 прадпрыемстваў, у тым ліку 19 заводаў. Дакладная цяперашняя колькасць супрацоўнікаў невядомая, гучалі ацэначныя лічбы ў 7000 чалавек.
Камерцыйныя справы ў «Амкадора» маглі б ісці нармальна, але ягоны ўласнік дапусціў шэраг фатальных пралікаў, заняўшыся няпрофільным бізнэсам на заёмныя сродкі.
«Наша Ніва» апісвала падрабязнасці таго, як Шакуцін стаў закладнікам няўдалага праекта па будаўніцтве гіганцкага бізнэс-цэнтра «Шантэр Хіл» каля Драздоў, які ўжо дзесяцігоддзе не можа быць скончаны і знякроўлівае абаротныя сродкі асноўных машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

Чытайце для разумення кантэксту: Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў
Трапіўшы ў крэдытную пастку, Шакуцін бясконца перакрэдытоўваўся ў беларускай дзяржавы. Падрабязнасці гэтых крэдытных каруселяў даваў «Белпол» у сваім матэрыяле пра даўгі «Амкадора» за 2024 год.
«Белпол», апроч іншага, цытаваў таксама ліст дырэктарскай рады «Амкадора» да віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка ад 1 верасня 2022 года. У ім сцвярджалася, што крэдытная нагрузка кіруючай кампаніі холдынга складала амаль 509 мільёнаў беларускіх рублёў — каля 188 мільёнаў даляраў на той час.
Большая частка доўгу, як можна падлічыць, гэта кітайскія 120 мільёнаў даляраў на будаўніцтва Шантэр Хіла. Астатні доўг, па логіцы, гэта доўг перад беларускімі дзяржаўнымі банкамі.
У структуры даўгоў «Амкадора» насамрэч складана разабрацца, таму што і кіруючая кампанія холдынга, і асобныя заводы крэдытаваліся і паасобку, і часта з розных крыніц.
У 2022 годзе «Амкадор» атрымаў фінансаванне нават ад Расіі, трапіўшы пад праграму імпартазамяшчэння. На гэтыя грошы сталі будавацца зборачныя заводы ў Расіі.
Але для беларускай дзяржавы «Амкадор», нягледзячы на адносныя поспехі на расійскім рынку, апошнія годы з'яўляўся баластам. «Амкадор» не мог разлічвацца ні па льготных крэдытах у беларускіх банках, ні нават пачаць выплачваць цела доўгу па вялікім кітайскім крэдыце, які таксама па сутнасці з'яўляецца праблемай Міністэрства фінансаў, таму што ўзяты пад гарантыі ўрада.

Пра іншыя, не фінансавыя, прычыны таго, што адбылося ў пачатку 2025 года мы можам толькі спекуляваць, але на сёння ўжо факт — на фоне невырашальных фінансавых праблем холдынг «Амкадор» быў фактычна нацыяналізаваны беларускай дзяржавай.
Гэта адбылося ў першыя дні 2025 года.
Як вынікае з выпіскі дзяржаўнага рэестра, у галаўную кампанію холдынга ААТ «Амкадор» прызначаны часовы знешні ўпраўляючы. Пры гэтым кампанія не знаходзіцца ў стадыі банкруцтва або ліквідацыі.

Імя фізічнай асобы — кіраўніка — не ўказана. Гэта значыць, што фармальны новы дырэктар яшчэ не прызначаны, а ролю кіраўніка выконвае юрыдычная асоба «Беларускага аўтамабільнага завода». Гэта жодзінскі БелАЗ, да структуры якога, як вынікае, далучылі холдынг «Амкадор».
Уся іншая інфармацыя аб акцыянерах-юрасобах з афіцыйнага рэестра знікла, прозвішча Аляксандра Шакуціна ў акцыянерах-фізасобах — таксама няма.
Што ж стала з самім бізнэсменам? Аляксандр Шакуцін ад пачатку 2025 года больш не фігуруе на пратакольных фотаздымках, якія публікуе на сваім сайце «Амкадор», хаця раней былы гаспадар асабіста сустракаў дэлегацыі патэнцыйных кліентаў.

Пры гэтым Аляксандр Шакуцін рэгулярна заходзіць у месенджары, што хутчэй за ўсё выключае ягонае затрыманне.
Разам з гэтым, можна выказаць здагадку, што цэнтр жыццёвых інтарэсаў цяпер ужо адносна простага беларускага пенсіянера Аляксандра Шакуціна перамесціцца ў Расію, дзе дзейнічаюць некалькі заводаў «Амкадора»: «Амкадор-Бранск», «Амкадор-Анега», «Амкадор-Агідэль», «Эксам» і «Амкадор-ЛТЗ», а таксама дылерская сетка «Амкадора».
Структура ўласнасці гэтых кампаній паказвае, што беларуская дзяржава не зможа аўтаматычна атрымаць кантроль над усімі імі пасля таго, як стала ўласнікам галаўной кампаніі холдынгу ў Беларусі.

Адпаведна, калі бізнэсмен юрыдычна падрыхтаваўся да такога павароту свайго лёсу, то ён у якасці сціплага мінарытарыя зможа працягваць камерцыйную дзейнасць на аскепках сваёй былой імперыі. У той час як дзяржава чарговы раз будзе ратаваць холдынг «Амкадор», але ўжо як цалкам сваю ўласнасць.
Лёс гаротнага даўгабуду «Шантэр Хіл» пакуль невядомы.
Шакуцін прасіў ЕС зняць з яго санкцыі. Не пашанцавала
«Я прэзідэнта чатыры гады не бачыў!» Вялікае інтэрв'ю з Шакуціным — пра яўрэяў, варварскую палітыку і вінаватых у развале прамысловасці
Шакуцін: У мяне забралі правы, арыштаваная маёмасць, я не магу выехаць за мяжу
Суд абвясціў прысуд па масавай «справе медыкаў». Брата Шакуціна прысудзілі да 1,5 года і вызвалілі ў зале суда
Каментары
Например, условно взяли, выпустили облигации на 50 лет на 1 млн единиц под 2%. Выплаты по процентам составят в год 20 000 единиц, выплаты по основному долгу составлять 20 000 единиц, а капитализация средств от инвестирования в фондовые рынки развитых стран составят около 80 000 единиц(под 8%). Нефть и газ покупать реверсом из ЕС. Ввести субсидии на коммунальные услуги для всех граждан в зависимости от доходов домохозяйств. Сделать доплату пенсионерам до уровня медианной зарплаты. Остальные средства инвестировать в армию, инфраструктуру, медицину, науку, образование. Ввести накопительные пособия по безработице. Когда часть зарплаты будут отчисляться насчет рабочего, накапливаться на счету и в случае утраты работы например в случае сокращение рабочей получал бы доступ к этому счету и жил на эти средства пока в поиске другой работы. Реформировать армию по примеру Израиля, призывать и женщин и мужчин, а так же перевооружить западным вооружением. Так же я бы сохранил двуязычие, но организовал бы курсы белорусского языка выходного дня при средних школах. И платил бы стипендию учащимся. Например, двойную заработную плату. А так же двойную зарплату преподавателям белорусского. Реформировал бы белорусский язык, упростил бы правила белорусского, скажем как в языке Эсперанто. Что бы его мог легко освоить любой работяга.
Стимулировал создание контента на белорусском языке, тв, газеты интернет СМИ, развлекательный контент.
Так же я бы выбрал путь военного нейтралитета за который выступают 55% граждан, а так же лишает россию, формального повода для начала войны и либо экономический нейтралитет, либо интеграцию ЕС. Например, формат Финляндии после советско-финской войны или Швейцарии.