Лукашэнка атрымаў яшчэ адну расійскую ўзнагароду — «За заслугі ў развіцці парламентарызму»
На гэты раз яго ўзнагародзілі ў Радзе Федэрацыі.

Аляксандр Лукашэнка атрымаў вышэйшы знак адрознення расійскай Рады федэрацыі — ганаровы знак «За заслугі ў развіцці парламентарызму».
Паведамляецца, што Лукашэнка ўзнагародзілі за «вялікі ўклад у стварэнне «саюзнай дзяржавы», ўмацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Расіі і Беларусі».
Узнагароду Лукашэнка ўручыла спікер верхняй палаты расійскага парламента Валянціна Матвіенка пасля яго выступу.
Апошнім часам Лукашэнка калекцыянуе розныя расійскія ўзнагароды. У 2024 годзе ён атрымаў вышэйшы расійскі ордэн Андрэя Першазваннага, якім замежнікаў звычайна ўзнагароджваюць за вернасць Расіі.
Акрамя таго, Лукашэнку ўручылі другую па значнасці ўзнагароду Татарстана, ордэн святога Данііла Маскоўскага ад РПЦ і медаль Следчага камітэта Расіі «За вернасць службоваму абавязку».
Каментары
Имеем губернатора-вешальника беларусов, который получает очередную награду за уничтожение беларуского в Беларуси.