Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Радзе Федэрацыі Расіі ў Маскве.

AP Photo/Alexander Zemlianichenko
«Беларусь Расія ніколі не страціць, калі яна адчуе душу гэтага народа, беларускага народа, а я ведаю, я ж пачаў з людзей старэйшага ўзросту, яны гэта добра адчуваюць, яны ведаюць, мы жылі ў адной дзяржаве», — сказаў Лукашэнка.
Ён нагадаў сказаныя шмат гадоў таму словы, што Беларусь ніколі не дазволіць нанесці ўдар у спіну Расіі.
«Мы не здраджваем гэтаму абяцанню і сёння, надзейна абараняючы і ахоўваючы наш саюз. Мы не дрэйфуем ні ў адзін з бакоў, хаця нярэдка асобныя палітыкі, эксперты, журналісты дазваляюць сабе такія абвінавачванні. Беларусь заўсёды праводзіла і праводзіць шматвектарную і шматпалярную знешнюю палітыку», — заявіў ён.
Каментары