Здарэнні22

На дарогі Беларусі выйшлі натоўпы шэрых жабаў. Што робіцца?

У сацсетках з'яўляюцца кадры праезных частак беларускіх дарог, літаральна абсыпаных жабамі.

Koko.by

Koko.by змясціў у сваім тэлеграм-канале фота дарогі, якая вядзе да санаторыя «Юнацтва» на Мінскім моры.

Гэта шэрыя жабы, якія нерастуюць, патлумачыў у сваім тэлеграм-канале Прыпяцкі запаведнік. І адбываецца гэты акт кахання вельмі цікава.

Зверху, як вершнік, моцна ўчапіўшыся ў самку, сядзіць самец. Ён яшчэ з першымі цёплымі сонечнымі прамянямі чакае на беразе вадаёма сваю самую буйную сяброўку. І чым самка буйнейшая, тым лепш. Самец хапае выбранніцу ў моцныя абдымкі і не выпускае са сваіх лап, пакуль яна не адкладзе ікру.

Абдымкі стымулююць паспяванне ікры і яе своечасовы выхад, а каб самка не выслізнула, самец з усіх сіл уціскае ў яе бакі кісці, на якіх ёсць шлюбныя мазалі — шурпатыя ўчасткі скуры.

Для апладнення самцу дастаткова пакрыць семем ікру, бо ў жаб адбываецца знешняе апладненне.

Бывае, што самцы не хочуць саступаць самку адзін аднаму, і ёй даводзіцца цягнуць на сабе двух «кавалераў». Але самы дужы хутка распраўляецца з канкурэнтам.

Каментары2

  • Бедарус беспрацоуны з ЕЗ
    14.03.2025
    То ж мне навина. У Эуропе яшчэ у студзени апалоники павылуплялися у ручайках, а у Бедаруси тольки-тольки жабы пайшли яйцы класьци.
  • АБАЗНАНЫ ДРОТ
    14.03.2025
    Назоўны
    хто? што? жа́ба

    мн. жа́бы
    Родны
    каго? чаго? жа́бы

    мн. жа́б
    Давальны
    каму? чаму? жа́бе

    мн. жа́бам
    Вінавальны
    каго? што? жа́бу

    мн. жа́б
    Творны
    кім? чым? жа́бай, жа́баю

    мн. жа́бамі
    Месны
    у кім? у чым? жа́бе

    мн. жа́бах

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам6

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску16

У Іспаніі знайшлі фрагменты костак самага старажытнага з вядомых у Заходняй Еўропе людзей1

Звольнілі дырэктара Белдзяржфілармоніі1

Памёр Генадзь Забара

Расія не мае шанцаў у сутыкненні з Еўропай. Але з дзвюма ўмовамі19

Данатэла Версачэ сыходзіць з пасады крэатыўнай дырэктаркі Versace пасля 28 гадоў працы

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію, але «настрой у яго аптымістычны»1

Трамп пракаментаваў заяву Пуціна аб спыненні баявых дзеянняў і згадаў пра Запарожскую АЭС6

«Іх тактыка ёсць і будзе — хлусіць і вінаваціць». Ва Украіне адрэагавалі на заяву Пуціна адносна 30-дзёнага перамір'я

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам6

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць