Вайна99

Расія не мае шанцаў у сутыкненні з Еўропай. Але з дзвюма ўмовамі

Ёсць некалькі сфераў, дзе еўрапейцы раней цалкам пакладаліся на амерыканцаў. Іх чакае гонка ў гэтых галінах.

Nordic Response
Удзельнікі вучэннях Nordic Response на мяжы Фінляндыі і Нарвегіі. Сакавік 2024 года. Фота: Leon Neal / Getty Images

Як піша The Wall Street Journal, члены НАТА заяўляюць, што праз некалькі гадоў Расія можа назапасіць сілы для больш традыцыйнага наступу на Еўропу, асабліва калі мірнае пагадненне з Украінай дазволіць Маскве аднавіць свае ўзброеныя сілы. Пытанне ў тым, ці зможа расійская армія захапіць еўрапейскія тэрыторыі.

Эксперты НАТА лічаць, што ў Еўропы добрыя шанцы ў патэнцыйным канфлікце з Расіяй, у тым ліку з-за характару магчымага сутыкнення: гаворка ідзе пра расійскі напад на Еўропу. У самой Еўропы няма планаў нападаць на Расію. Абарона тэрыторыі заўсёды прасцейшая, чым яе захоп, што тры гады таму паказалі нават слаба ўзброеныя ўкраінскія войскі, спыніўшы наступ Расіі на Кіеў.

Першы выклік: СПА і разведка

У той жа час эксперты адзначаюць недахопы еўрапейскіх узброеных сіл. Яны залежаць ад ЗША ў пытаннях разведкі, назірання і рэкагнасцыроўкі, транспартнай авіяцыі, сістэмы кіравання і кантролю ваенных аперацый. Магчыма, найбольш уразлівым месцам з'яўляецца недахоп эфектыўнай сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Тым не менш аб'яднаныя ўзброеныя сілы ўяўляюць сабой магутныя ВПС, велізарны флот і значную па колькасці армію. Сухапутныя войскі, якія пасля заканчэння халоднай вайны значна скараціліся, цяпер паступова аднаўляюцца і папаўняюцца сучаснай тэхнікай.

Вясной мінулага года 32 краіны НАТА правялі найбуйнейшыя з часоў халоднай вайны вучэнні з удзелам каля 90 000 вайскоўцаў, больш чым 80 самалётаў і 1 100 баявых машын, значная частка якіх прыбыла з ЗША. У 2025 годзе запланавана каля 100 асобных вучэнняў.

Вучэнні дапамагаюць войскам прывыкнуць да баявых дзеянняў у каардынацыі з саюзнікамі, а камандзірам — кіраваць шматнацыянальнымі падраздзяленнямі. Таксама яны трэніруюць сяржантаў і старшын, якія кіруюць падраздзяленнямі ў баі, прымаць рашэнні ва ўмовах стрэсу і хуткіх змен.

Еўрапейскія арміі валодаюць значнымі запасамі тэхнікі, хоць далёка не ўся яна знаходзіцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці. Паводле звестак Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS), у распараджэнні Еўропы каля 5 000 танкаў і больш за 2 800 самаходных артылерыйскіх установак.

У Расіі, паводле звестак з адкрытых крыніц, можа застацца да 3 000 танкаў, хоць рэальную колькасць ацаніць складана пасля значных страт ва Украіне. Па колькасці самаходнай артылерыі Расія саступае Еўропе ўдвая.

Аднак з’яўленне дронаў знізіла эфектыўнасць такіх сістэм, а Расія стала сусветным лідарам у распрацоўцы беспілотнікаў. У адказ краіны НАТА актыўна вывучаюць украінскі досвед і ствараюць уласныя ўдарныя і супрацьдронавыя тэхналогіі.

У сферы традыцыйнай авіяцыі краіны НАТА ў Еўропе маюць каля 2 000 знішчальнікаў і іншых баявых самалётаў. Еўрапейцы актыўна пашыраюць і мадэрнізуюць гэты парк. Да 2030 года ў іх будзе больш за 500 перадавых амерыканскіх знішчальнікаў F-35.

Расія мае прыкладна 1 000 баявых самалётаў, уключаючы бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі. Аднак, паводле звестак IISS, у баі яны паказалі сябе неэфектыўна, і каля 20% адпраўленых на фронт машын было знішчана.

У той жа час заходнія чыноўнікі асцерагаюцца, што ў выпадку спынення баявых дзеянняў Расія хутка адновіць свае ўзброеныя сілы. Еўрапейскія краіны вычарпалі свае запасы ўзбраення, перадаючы іх Украіне, і цяпер сутыкаюцца з цяжкасцямі пры іх аднаўленні.

«Наша абаронная прамысловасць па-ранейшаму занадта малая, занадта раздробленая і, калі шчыра, занадта марудная», —

цытуе выданне нядаўнюю заяву генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ ў Еўрапарламенце.

Шведская самаходная гаўбіца Archer падчас вучэнняў Dynamic Front 2024, лістапад 2024 года, Фінляндыя. Фота: Leon Neal / Getty Images

Лідары ЕС тэрмінова шукаюць фінансаванне для павелічэння вытворчасці ваеннай тэхнікі. Ціск з боку Трампа надаў гэтым намаганням дадатковую тэрміновасць.

Другі выклік: гатоўнасць дзейнічаць без ЗША

Як Еўропа будзе весці вайну без удзелу ЗША — новае пытанне для краін НАТА. Хоць еўрапейскія інвестыцыі ўзмоцняць абараназдольнасць кантынента, цяперашняя сістэма баявога планавання і камандавання НАТА першапачаткова разлічана на ўдзел ЗША.

Акрамя НАТА, у Еўропы няма адзінага ваеннага камандавання. ЗША дзесяцігоддзямі блакавалі спробы еўрапейскіх саюзнікаў стварыць альтэрнатыўныя ваенныя структуры. Нягледзячы на рэгулярныя размовы пра стварэнне агульнаеўрапейскіх сіл, значнага прагрэсу ў гэтым напрамку не назіраецца.

Цяпер еўрапейцы задумваюцца пра калектыўную абарону без падтрымкі ЗША. Адпраўным пунктам могуць стаць дзеючыя натаўскія планы, якія можна адаптаваць пад наяўныя сілы, лічаць прадстаўнікі альянсу.

Гэтыя планы засакрэчаныя, але іх аснова застаецца нязменнай з часоў халоднай вайны: стрымліваць расійскае наступленне сіламі, што знаходзяцца ў Еўропе, пакуль не прыбудуць падмацаванні з ЗША.

Паводле слоў экспертаў, нават без амерыканскага ўдзелу Еўропа можа выкарыстоўваць натаўскія стратэгічныя напрацоўкі як аснову для сваёй абароны. Аднак для папаўнення дэфіцыту ўзбраенняў і ўзмацнення арміі ёй давядзецца значна павялічыць выдаткі на мадэрнізацыю.

Каментары9

  • А
    13.03.2025
    Галоўная слабасць Еўропы - у тым, што гэта не краіна. Мабілізаваць гішпанца ваяваць за якую-небудзь балтыйскую краіну будзе цяжка. А спакуса аддаць Расіі маленькі кавалачак і спадзявацца што да іх усё адно не дойдзе ў заходнееўрапейскіх краін будзе вялікая.
  • Мх
    13.03.2025
    Пуцін дагэтул жыве 1945 годам, памножаным на 1812 год. Праўда цяпер давядзецца супрацьстаяць яшчэ і Антанце.
  • Вася
    13.03.2025
    Путину при его доступе к лучшему уровню медицины и питанию, еще спокойно можно 10 лет править. И как вы думаете захочет ли он прекращать игру его жизни, реализации мечты и планов, конечно старик захочет пойти и в Прибалтику и Польшу.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць