Свет44

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР

Да такіх высноў прыйшла германская служба замежнай разведкі BND яшчэ ў 2020 годзе.

Фота: Juan Karita / AP

Пандэмія COVID-19, па ўсім відаць, адбылася праз ўцечку віруса SARS-CoV-2 з лабараторыі ў кітайскім Ухані. Да такіх высноў прыйшла германская служба замежнай разведкі BND яшчэ ў 2020 годзе, піша Deutsche Welle са спасылкай на Süddeutsche Zeitung і Zeit.

Адзначаецца, што правядзенне расследавання ў гэтай сувязі было даручана спецслужбе ведамствам федэральнага канцлера і менавіта яно пасля засакрэціла атрыманую інфармацыю.

Аналіз BND абапіраецца на адкрытыя крыніцы, асабліва на матэрыял, сабраны ў рамках аперацыі спецслужбаў пад кодавай назвай Saaremaa, вынікае з публікацый. У прыватнасці, гаворка ідзе аб навуковых звестках з кітайскіх даследчых інстытутаў, у тым ліку Уханьскага інстытута вірусалогіі.

У матэрыялах утрымліваюцца не толькі сведчанні правядзення рызыкоўных эксперыментаў, падчас якіх натуральныя вірусы штучна мадыфікаваліся, але і ўказанні на шматлікія парушэнні правілаў бяспекі ў лабараторыях.

Па звестках журналістаў, падчас праўлення Ангелы Меркель на пасадзе кіраўніка ўрада Германіі кіраўнік BND Бруна Каль асабіста інфармаваў ведамства федэральнага канцлера аб аперацыях па расследаванні паходжання віруса SARS-CoV-2.

Імавернасць лабараторнага паходжання віруса ацэньвалася ў гэтых справаздачах як 80-95%, пішуць Süddeutsche Zeitung і Zeit. Аднак ведамства федэральнага канцлера палічыў за лепшае не разгалошваць гэту інфармацыю.

Каментары4

  • Maxi
    13.03.2025
    Разведка ці ўсё ж Выведка?

    Вывядоўчая дзейнасьць ці Расследавацельная?
  • Андрусь
    13.03.2025
    Maxi, выведка Нямеччыны.
    З самага пачатку была зразумела што вірус уцёк з інстытуту вірусалогііі АН КНР.
  • Не штучны
    13.03.2025
    З лабораторыі не значыць штучны

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара2

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць