У рэстаране ёсць абедзеннае меню, але замаўляла яна з асноўнага.

Блогерка з Магілёва схадзіла ў мясцовы рэстаран «Амісі». Там яна вырашыла паабедаць і заплаціла 160 рублёў, піша Blizko.by.
Адразу адзначым, што ў рэстаране ёсць абедзеннае меню, але заказвала яна з асноўнага.
Яна замовіла «вялікую зялёную талерку» за 28 рублёў. У яе складзе гародніна, кіноа і арэхавы соус. Рыбны суп з чылійскім сібасам і морапрадуктамі абышоўся ў 39 рублёў.
А вось асноўная страва — мякаць ягняці з запечаным перцам і бульбяным пюрэ. Яна каштавала 59 рублёў. На дэсерт жанчына ўзяла тварожнік за 22 рублі. Акрамя таго, быў хатні хлеб з маслам за 7 рублёў.
«Як вы лічыце, 160 рублёў за абед — шмат ці мала?»,— задалася яна пытаннем.
Карыстальнікі пачалі актыўна каментаваць відэа:
- Я лепш куплю шаўрму за 12 рублёў. І танней у разы, і сытней.
- Для рэстарана — норма.
- На цябе падатковай няма, дзяўчынка, каб так абедаць.
- Вельмі дорага. Адзіны плюс гэтага рэстарана, добрае абслугоўванне.
- Гэта нават для Мінска дорага.
Каментары