З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў
З 15 сакавіка ў Беларусі зменяцца цэны на бензін і дызельнае паліва, папярэджвае «Белнафтахім».

Цэны на АЗС павялічацца на 2 капейкі за літр паліва. У выніку з 15 сакавіка кошт кожнай з марак будзе такі:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,36 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра — 2,46 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра — 2,68 рубля;
- ДТ — 2,46 рубля.
Як удакладнілі ў канцэрне «Белнафтахім», з улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан'юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах прынята рашэнне аб планавай паэтапнай карэкціроўцы цэн на нафтапрадукты на 16 капеек за літр паліва.
Павышаць цэны будуць з крокам па 2 капейкі ў тыдзень з 15 сакавіка.
Апошні раз цэны на бензін падвышалі летась з 21 траўня да 9 ліпеня. Тады ўсе віды паліва падаражэлі на 8 капеек з крокам у 1 капейку кожны тыдзень.
Каментары