УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу
Адыход украінцаў з Суджы дае магчымасць Пуціну пагадзіцца на спыненне агню, не губляючы твару.

Расійскія вайскоўцы здымаюцца на цэнтральнай плошчы Суджы. Каля знаку горада вядуць рэпартаж прапагандысты. Выглядае, УСУ цалкам пакінулі горад. Значыць сёння яны канчаткова выйдуць з Курскай вобласці. Самая нечаканая аперацыя гэтай вайны, якая пачалася сем месяцаў таму, завяршаецца.
Расійскі вайсковы тэлеграм-канал «Архангел спецназа» апублікаваў кадры, дзе людзі ў камуфляжнай форме трымаюць сцягі. Здымак зроблены на плошчы каля будынка гарадской адміністрацыі Суджы, сведчыць аналіз «Агентства».
Вайсковы аналітык Ян Мацвееў лічыць, кадры сведчаць пра тое, што УСУ пакідаюць Суджу. «Падобна на тое, УСУ цалкам пакінулі горад. Значыць, сёння яны канчаткова выйдуць з Курскай вобласці», — робіць выснову Мацвееў. «Таксама ясна, што ўкраінцы захавалі асноўныя сілы і не дапусцілі разгрому на Курскім плацдарме», — дадае ён.
Частка ўкраінскіх брыгад, у тым ліку самыя баяздольныя, выйшла з Курскай вобласці, піша Forbes.
Заходняя частка Суджы, паводле апошніх абнаўленняў на картах амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) і ўкраінскага DeepState, знаходзіцца пад кантролем УСУ. Усходняя частка горада, па дадзеных DeepState, з учорашняга дня знаходзіцца ў шэрай зоне.
Аб пачатку масіраванага наступу расійскай арміі ў Курскай вобласці расійскія ваенныя блогі паведамілі ў пятніцу. Гэтаму папярэднічаў пераход расійскай арміі праз мяжу ў раёне Свердлікава і хуткае прасоўванне да мяжы з боку Курылаўкі. Такім чынам, была створана пагроза акружэння групоўкі УСУ.
Усяго ў Курскай вобласці (на двух выступах) па стане на 15 гадзін аўторка УСУ кантралявалі 209 кв. км, сведчаць дадзеныя DeepState. Гэта амаль у два разы менш, чым 2 сакавіка — 407 кв. км, піша «Агентство».
Каментары