Грамадства11

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара

У жылым квартале «Новая Баравая» пад Мінскам пачалі ўзводзіць дзіцячы садок «Кубікі». Ягоныя фасады, інтэр'еры і ўся прылеглая тэрыторыя будуць адсылаць да цацачнага сусвету, бо яны нібы зробленыя з рознакаляровага канструктара, піша «Беларусь і свет».

Ілюстрацыя: А-100 Дэвелапмент

Установа прыме 240 дзяцей рознага ўзросту. Яе плануецца адкрыць да канца года. Адчуванне будынка-канструктара створаць буйныя прамавугольнікі, на якія белымі лініямі падзелены фасад. Унутры іх — стылізаваныя каляровыя дэталі рознай даўжыні. Уваходы таксама выканаюць у выглядзе цацачных элементаў.

Ілюстрацыя: А-100 Дэвелапмент

У будынку прадуманыя светлыя інтэр'еры з вялікімі вокнамі, а для кантрасту архітэктары выкарыстоўваюць яркія колеры. Публічныя прасторы будуць перацякаць з адну ў іншую дзякуючы зашклёным дзвярам і вітражам.

У садку будзе шмат пазнавальнай графікі з персанажамі лесу, тропікаў, пустыні і акіяна, выкананых у выглядзе яркіх кубікаў канструктара. Дзеці змогуць сустрэць тут спячага мішку, тукана на галінцы і кракадзіла з птушачкай на носе.

Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць так, што яна стане яшчэ адной адсылкай да дэталяў канструктара. Прадугледжаныя дзіцячая пляцоўка, гульнявы комплекс, гарадок з зонай дарожных знакаў, спартыўная зона з гумовым пакрыццём.

Ілюстрацыя: А-100 Дэвелапмент

Каментары1

  • Ёсік
    12.03.2025
    Хай гэты раён Новая Баравая і пабудаваны з залітага цэменту, але ж вонкава колеры настрой падымаюць, а тое ж Копішча, дзе дамы а-ля 1973 год, дык адныя ваніты. Вось гэтым і адрозьніваецца прыватнік ад дзяржаўных выканаўцаў. Армія навокал - круглае носім, квадратнае коцім, усе ў шэрым, не ўсміхацца, вучыць хлусьлівую біяграфію лукашэнкі.

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?16

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі20

Беларусу выставілі абвінавачанне ў падпале гіпермаркета ў Варшаве па заданні расійскіх спецслужбаў2

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу13

Як цяпер выглядае мост у цэнтры Мінска, які ўжо двойчы ствараў праблемы кіроўцам?2

Саакашвілі асудзілі яшчэ на дзевяць гадоў турмы2

Віцэ-прэзідэнт ЗША адказаў на з'едлівую крытыку свайго стрыечнага брата, які ваяваў за Украіну3

«Мяч на баку Расіі» азначае, што Масква цяпер можа адчуць ціск2

Школьнікі з Чыжоўкі вырашылі крэатыўна павіншаваць настаўніцу беларускай мовы11

У Пакістане вызвалілі 150 з 450 закладнікаў захопленага цягніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?16

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць