У рэйтынгу, складзеным выданнем The Economist і візуалізаваным праектам Visual Capitalist, Мінск заняў 16-е месца.

У рэйтынгу ўлічваўся сярэдні час, які жыхары трацяць на дарогу да важных гарадскіх аб'ектаў, такіх як школы, бальніцы, крамы і рэстараны. Бралася пад увагу доля жыхароў, якія жывуць за 15 хвілін хады да іх.

Лідарамі рэйтынгу сталі Мілан, Капенгаген і Турын. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Дублін, Ліён, Мюнхен, Парыж, Марсэль, Генуя і Эдынбург.

З гарадоў суседніх з Беларуссю краін у топ-20 трапіў толькі расійскі Санкт-Пецярбург — ён на 13-м месцы.

Звяртае на сябе ўвагу, што з 50 самых зручных для прагулак гарадоў свету 45 размешчаны ў Еўропе, у такіх краінах, як Італія, Іспанія, Францыя, Нарвегія, Германія, Вялікабрытанія і інш. Гэта звязана з іх гістарычнай забудовай, якая фармавалася задоўга да з'яўлення аўтамабіляў. Вузкія вулкі, блізкасць жылых раёнаў да крам і грамадскіх прастораў робяць еўрапейскія гарады ідэальнымі для пешых прагулак.
Гарады ж Амерыкі, спраектаваныя збольшага ўжо ў эру аўтамабіляў, практычна адсутнічаюць у рэйтынгу. Канадскі Ванкувер з найвышэйшай пазіцыяй у Паўночнай Амерыцы заняў толькі 53-е месца.
Увогуле сярод нееўрапейскіх гарадоў найлепшы вынік паказаў японскі Кіёта (28-е месца). Таксама ў топ-50 увайшлі тайваньскі Тайбэй (35-е месца), непальскі Катманду (45-е месца), тайваньскі Тайчжун (49-е месца) і сталіца Японіі Токіа (50-е месца).
Каментары
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца.
Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Горад Менск - першы горад з тых двух гарадоў
Не пабачыш на мапах сучасных гадоў,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве,
Шмат каго, хто у горадзе Мінску жыве,
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя,
І дзяцінства майго праляцелыя дні
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка і брук, там двары і муры.
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і маца,
І Вялікі Кастрычнік, і Радаўніца,
І п'яная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні “Мізім”, ні “Упса” .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць, Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгніе, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Мы жывем адначасова ў двух гарадах...