Паводле звестак газеты FAZ і агенцтва dpa, у офісе дэпутата бундэстагу ад ХДС з Цюрынгіі працаваў расіянін, які з'ехаў у Нямеччыну пасля пачатку вайны, расказвае DW.

Газета прыводзіць асабістыя дадзеныя гэтага расіяніна — Канстанцін К. 1984 года нараджэння. Да бундэстагу ён працаваў у маскоўскім офісе Фонду імя Конрада Адэнаўэра.
Па інфармацыі журналістаў, Канстанцін К. мае сувязі з ФСБ і з расійскай апазіцыяй. Ён, паводле FAZ, змог арганізаваць у бундэстагу выступы апанентаў Пуціна, у тым ліку Міхаіла Хадаркоўскага. Да канца 2024 года ў Канстанціна К. было пасведчанне, якое забяспечвала яму неабмежаваны доступ у нямецкі парламент.
Выданне «Сирена» піша, што агентам ФСБ у бундэстагу быў Канстанцін Храпаў, які таксама з'яўляецца супрацоўнікам арганізацыі CASE, заснаванай структурамі Хадаркоўскага.
Са слоў дэпутата з Цюрынгіі Крысціяна Хіртэ, ён пазнаёміўся з расіянінам яшчэ ў Расіі — праз блізкі да ХДС Фонд імя Конрада Адэнаўэра.
У 2023 годзе Хіртэ прыняў яго на працу на мінімальную стаўку, даручыўшы ўсталёўваць кантакты з расійскай апазіцыяй і расіянамі ў выгнанні. Пры гэтым ён перадаў яго дасье для праверкі нямецкім органам бяспекі.
Прыкладна праз год Хіртэ паведамілі, што ў расіяніна могуць быць сувязі з ФСБ. Пазней яму ўдакладнілі, што некаторыя падазрэнні пацвярджаюцца, пры гэтым папрасіўшы не казаць нікому гэтую інфармацыю. Яшчэ праз некаторы час дэпутата папрасілі «без лішняга шуму» звольніць расіяніна, што ён і зрабіў.
У Федэральнай разведвальнай службе Германіі адмовіліся ад каментарыяў па гэтым пытанні, піша dpa.
Каментары
з сувязямі ( 💀🐧🥘)
у фсб (🙈)
капец