У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў
Увечары 11 сакавіка на вуліцы Прывакзальнай у Івана-Франкоўску каля жылога дома адбыўся выбух. Падчас яго адзін чалавек загінуў, яшчэ трое былі траўмаваныя. Цяпер украінскія праваахоўнікі расследавалі і паведамілі, што там адбылося, паведамляе «Украінская праўда».

СБУ і Нацыянальная паліцыя сцвярджаюць, што гэты тэракт арганізавалі расійскія спецслужбы: яны дыстанцыйна ўзарвалі двух завербаваных падлеткаў 17 і 15 гадоў, якія пераносілі выбухоўку да месца закладкі. У выніку выбуху адзін з іх загінуў, а другі атрымаў цяжкія раненні. Таксама пацярпелі двое выпадковых мінакоў.

«Служба бяспекі і Нацыянальная паліцыя «па гарачых слядах» высветлілі абставіны і выканаўцаў тэракту, які 11 сакавіка гэтага года РФ здзейсніла ў цэнтры Івана-Франкоўска. Паводле наяўных звестак, увечары таго дня расійская спецслужба ўзарвала двух уласных агентаў, якія пераносілі самаробнае выбуховае прыстасаванне (СВП) у раёне чыгуначнага вакзала», — сцвярджаецца ў афіцыйным паведамленні.
Следства выявіла, што 15-гадовы і 17-гадовы жыхары Івана-Франкоўска знайшлі ў тэлеграме лёгкую «працу». За яе ім нібыта абяцалі 1700 даляраў.

Праз расійскія каналы хлопцаў нібыта завербавалі спецслужбы РФ, якія даручылі ім вырабіць самаробныя выбуховыя прыстасаванні. Пасля яны па інструкцыі куратара знялі кватэру непадалёк ад чыгуначнага вакзала, дзе вырабілі выбухоўку і падрыхтавалі дзве прылады, замаскіраваныя пад тэрмасы.
Адну з выбуховых прылад падлеткі павінны былі пакінуць у пэўным пункце горада. Аднак па дарозе да месца закладкі, прыкладна ў 18:30, расійскія спецслужбы дыстанцыйна актывавалі выбухоўку ў пакеце хлопцаў.
17-гадовы юнак загінуў на месцы, а ягоны 15-гадовы саўдзельнік атрымаў цяжкія раненні. Выбуховай хваляй былі траўмаваныя яшчэ двое мінакоў, якія знаходзіліся паблізу. Гэта 20-гадовы мужчына і 23-гадовая жанчына.

Адначасова была дыстанцыйна ўзарваная другая выбухоўка, пакінутая на здымнай кватэры.
Цяпер 15-гадоваму фігуранту збіраюцца выставіць падазрэнне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны, якія прадугледжваюць пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці. Таксама следства вывучае ролю двух 15-гадовых дзяўчат, якія маглі быць датычныя да падрыхтоўкі тэракту.
Як на замову ФСБ планавалі выкрасці Хрыста Грозева — дэталі шпіёнскай аперацыі, якая цягнулася два гады
СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ
СБУ выкрыла ў сваіх шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра
Каментары