Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Лукашэнкаўскія эксперты збіраюцца ўрэгуляваць некаторыя моманты ў тым, што яны будуць лічыць злачынным распаўсюдам матэрыялаў, якія ўлады абвяшчаюць экстрэмісцкімі, а што — не. Пра гэта без дадатковых падрабязнасцяў напісаў прапагандыст і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін.

Якія менавіта гэта будуць змены, пакуль не вядома, але кантэкст спрэчкі дае надзею, што гаворка не пра закручванне гаек.
Увагу Гігіна і іншых прапагандыстаў прыцягнуў выхад кнігі расійскага імперскага гісторыка Аляксандра Дзюкава «Невядомая дакументальная спадчына Канстанціна Каліноўскага. З архіўных пошукаў 2022—2024 гадоў». Сярод крыніц, на якія спасылаецца Дзюкаў, — працы Сяргея Абламейкі, апублікаваныя на «Радыё Свабода», абвешчанага лукашэнкаўскімі ўладамі экстрэмісцкім.
Сярод прапагандыстаў сталі гучаць папярэджанні, што такую кнігу нельга набываць беларусам — бо гэта можа трактавацца як распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Супраць такога падыходу горача выступіў Рыгор Азаронак, які заўважыў, што «навуковае выданне, на тое і навуковае выданне, што ў ім дазваляецца, напрыклад, спасылацца на «Майн Кампф» пры даследаванні фашызму», — прывёў свой аргумент ён.
Тэлеграм-канал «Графач», звязаны з міністрам інфармацыі Маратам Маркавым, запярэчыў: у цяперашнім заканадаўстве няма ніякіх выключэнняў для навуковых ці нейкіх іншых мэтаў, таму фармальна кніга парушае заканадаўства Беларусі.
Да абмеркавання далучыўся і Вадзім Гігін.
«Зараз якраз ідзе экспертная праца па ўпарадкаванні процідзеяння экстрэмісцкім матэрыялам. У выніку ўсе спрэчныя моманты будуць урэгуляваны, у тым ліку і парадак цытавання ў навуковых публікацыях», — адкрыў ён інсайд.
У Беларусі распаўсюдам экстрэмізму лічыцца любая спасылка на незалежныя рэсурсы, якія ўлады абвяшчаюць экстрэмісцкімі.
Каментары
Судят мужика за самогоноварение. Он говорит - "Да не варил я самогон!!!!"
Судья возражает - "Как это так "не варил" когда при обыске у вас
обнаружен самогонный аппарат!" Мужик орет - "Ну и что? Самогон-то
я не варил" -"Нет, варил, раз аппарат имеете!" Мужик махнул рукой
и говрит - " ну, тогда уж и за изнасилование судите." Все в шоке. -
"А вы что, кого-то изнасиловали?" - "Нет, но аппарат имеется"
Бо як жа лічыць ”распаўсюдам” інтэрвью Гардону ад ”сонцалікага што вышэй за бога” (які крышку ”перасядзеў”гадкоў на 30), што размешчана на афіцыйнай старонцы ягонай адміністрацыі? Ды і тая ж прапаганда рэжыму што дня займаецца ”распаўсюдам”. А тут яшчэ і ”браты рэжыму” (якія іх не лічаць за роўню, а толькі за халопаў рускага міру), расейскія вялікадзяржаўныя шавяністы што льюць бруд на ўсё беларускае на пераганкі з манкуртамі ад рэжыму.
Таму толькі каста прыслугі рэжыму можа займацца ”распаўсюдам” паліваючы брудам ўсё што ім загадаюць з крамля ці з адміністрацыі пад сцягам ”заход над балотам”.