«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі». Масква, Берлін і Вашынгтон абмяркоўваюць аднаўленне паставак сыравіны ў Германію на НПЗ «Раснафты»
Германія абмяркоўвае аднаўленне паставак нафты з Расіі па газаправодзе «Дружба» на НПЗ «Раснафты» ў нямецкім Шведце. Для гэтага актывы «Раснафты» выкупяць ЗША — і так падштурхнуць Пуціна да перамір'я.

Улады Нямеччыны, Расіі і ЗША абмяркоўваюць аднаўленне паставак нафты па трубаправодзе «Дружба» ў ФРГ, высветлілі расследавальнікі выдання Correctiv пры ўдзеле «Важных гісторый».
Для гэтага амерыканскія фірмы выкупяць у нямецкай дачкі «Раснафты» Rosneft Deutschland яе долю (54,17%) у адным з найважнейшых для Нямеччыны нафтаперапрацоўчым заводзе РСК у горадзе Шведт блізу мяжы Нямеччыны і Польшчы, кажуць суразмоўцы, знаёмыя з ходам перамоваў.
Цяпер актывы «Раснафты» знаходзяцца ў часовым упраўленні ўладаў Нямеччыны, і альтэрнатывай іх продажу магла б стаць нацыяналізацыя.
Важнай умовай угоды, імаверна, будзе згода Уладзіміра Пуціна на часовае замірэнне ва Украіне.
Расследвальнікі Correctiv высветлілі, што лёс расійскіх актываў вырашаецца менавіта цяпер у ЗША. Пакуль Кіеў і Вашынгтон дамаўляліся аб 30-дзённым перамір'і на сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі, у Штаты вылецеў высокапастаўлены прадстаўнік урада Германіі.
Адзін з удзельнікаў сустрэч кажа, што тон на перамовах задаюць ЗША, а ўдзел нямецкіх чыноўнікаў зводзіцца да мінімуму.
План прэзідэнта ЗША можа выглядаць як «абцугі» для ЕС: аслабіць аўтамабільную індустрыю Нямеччыны праз увядзенне велізарных імпартных тарыфаў і разам з тым зарабляць у ЕС на прапампоўцы сыравіны з Расіі праз амерыканскую інфраструктуру.
«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі. Адны сыравіну прадаюць, іншыя яе пастаўляюць, а плацяць за ўсе еўрапейцы», — разважае на ўмовах ананімнасці адзін з удзельнікаў перамоваў.
Важнай умовай здзелкі можа стаць згода Уладзіміра Пуціна на часовае перамір'е ў Украіне. Так ён атрымае магчымасць выкарыстоўваць атрыманыя ад продажу нафты і газу сродкі на папаўненне ваеннага бюджэту ў час перамір'я.
Каментары