«Адкуль такія цэны? Там красоўкі — нічога асаблівага».

Мужчына з нікам baliuk64 паскардзіўся ў сацсетках на высокія, на яго думку, цэны на красоўкі ў Беларусі. Ён не разумее, хто іх купляе, калі іх «сярэдняя цана — 200 даляраў». Ягоны боль у сацсетках заўважыў CityDog.io.
Па словах мужчыны, днямі ён зайшоў у крамы Nike, New Balance і Adidas і здзівіўся цэнам: там красоўкі «нічога асаблівага» каштуюць па 600—700 рублёў (190—220 даляраў).
«Адкуль такія цэны?» — абураецца ён.
Мужчына задаецца пытаннем: хто наогул купляе гэтыя красоўкі, калі цэны «проста вар'яцкія»?
200,
У каментарах пад відэа карыстальнікі падзяліліся, дзе купляюць брэндавы абутак «не за ўсе грошы свету».
«З Польшчы заказваю і не паруся».
«Купі лідскія красоўкі за 80 рублёў. Таксама Adidas, але зроблены ў Беларусі па ліцэнзіі».
«Арыгінал трэба купляць у Еўропе. У нас, такое адчуванне, нават у афіцыйных крамах паль прадаюць».
«Клей на падэшве ў гэтых красоўках. Быў я ў гэтых крамах, таму бяру ў Польшчы арыгінальныя за 50—70 у.а.», — пішуць у каментарах.
Каментары