Самы ціхі дзень і час у гандлёвым цэнтры. Калі хадзіць на шопінг, каб не стаяць у чэргах у прымерачныя
Часцей за ўсё мінчане ходзяць у гандлёвыя цэнтры ў выхадныя. Найменш папулярныя дні — панядзелак (магчыма, за доўгія гады хаджэння на рынкі ўсе прызвычаіліся да таго, што гэты дзень не гандлёвы) і аўторак.

ГЗЦ Galileo апісаў тыповыя паводзіны беларусаў, якія накіроўваюцца на шопінг. Статыстыка фарміравалася на аснове дадзеных лічыльнікаў, усталяваных на ўваходах і выхадах з будынка, піша Onliner.by.
Зацікаўленасць да гандлёвых цэнтраў расце цягам тыдня і дасягае свайго піку да выхадных. У суботу і нядзелю ў ГЗЦ прыходзіць у сярэднім на 20% больш наведвальнікаў, чым у будні (не кажучы ўжо пра перадсвяточныя дні, калі пакупнікамі заняты амаль кожны квадратны метр плошчы).
Рэйтынг шопінг-дзён узначальвае субота. У гэты дзень мінчане выбіраюцца ў гандлёвыя цэнтры сем’ямі і праводзяць там па некалькі гадзін. На другім месцы — пятніца, якая становіцца асабліва ажыўленай у вячэрні час. У першую тройку таксама ўвайшоў чацвер. Ён крыху саступае нядзелі: многія ўжо рыхтуюцца да працоўнага тыдня.
Самым камфортным днём для шопінгу аказаўся аўторак. За ім ідзе панядзелак. Зручна хадзіць па крамах таксама ў сераду.
Калі ў ГЗЦ найменш людзей?
Трафік наведвальнікаў на працягу дня размеркаваны нераўнамерна. Больш за ўсё людзей прыходзяць з 18:00 да 20:00. Другі па папулярнасці прамежак часу — з 12:00 да 16:00.
Лепшыя шанцы заняцца шопінгам без чэргаў — у апошнюю гадзіну працы крамаў, з 21:00 да 22:00. А вось у першыя гадзіны, наадварот, пакупнікі ўжо ў прымерачных.
У выхадныя мінчане накіроўваюцца за шопінгам пазней, чым у будні: першыя гадзіны ў ГЗЦ адносна спакойныя. Але з 12:00 і да вечара надыходзіць аншлаг: пік попыту прыпадае на пакупкі, ежу і забавы.
«Трафік у ГЗЦ пастаянна расце, і гэтая тэндэнцыя характэрная для многіх гарадоў. Калі раней людзі заходзілі на гадзіну, каб прабегчыся па крамах, то цяпер могуць правесці і палову дня. Пасля шопінгу многія накіроўваюцца на фуд-мол, у кінатэатр, салон прыгажосці або гульнявую арэну. Гэта асабліва заўважна ў выхадныя. Сучасны комплекс не можа быць паспяховым, калі не прапануе вялікі выбар ежы і забаў», — адзначаюць у Galileo.
Каментары