21-гадовага хлопца арыштавалі за «заклікі да пратэстаў» пяць гадоў таму
Пракуратура Рэчыцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 21-гадовага хлопца ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады» (ч. 1 арт. 342 КК), піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачвання, хлопец 12 жніўня 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона Xiaomi у публічным тэлеграм-чаце «Брест 97%» размясціў паведамленні, дзе «схіляў грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Пра гэта паведамляе пракуратура Гомельскай вобласці. З гэтага вынікае, што падчас пратэстаў хлопцу было ўсяго 15 ці 16 гадоў, але затрымалі яго праз некалькі гадоў. Вядома, што хлопец змешчаны пад варту.
Каментары