Моды

Данатэла Версачэ сыходзіць з пасады крэатыўнай дырэктаркі Versace пасля 28 гадоў працы

Упершыню ў гісторыі дызайн Versace будзе распрацоўваць не хтосьці з вядомай італьянскай сям'і. Пасаду крэатыўнага дырэктара зойме Дарыё Вітале.

Данатэла Версаче. Фота: donatella_versace, Mert Alas & Marcus Piggott / Instagram

Данатэла Версаче цяпер будзе выконваць ролю амбасадаркі брэнда. Пра свой адыход з пасады крэатыўнай дырэктаркі яна напісала ў інстаграме.

«Для мяне было найвялікшым гонарам працягваць справу майго брата Джані. Ён быў сапраўдным геніем, але я спадзяюся, што ўва мне ёсць частка яго духу і зацятасці», — сказала яна.

Данатэла Версаче адказвала за дызайны Versace з 1997 года — адразу пасля смерці яе брата Джавані.

Прычыны такіх зменаў у кампаніі Данатэла Версаче не раскрыла, але The New York Times піша, што гэта можа быць звязана з рашэннем Capri Holdings, якому належыць кантрольны пакет акцый Versace, прадаць брэнд. Па чутках, цікавасць да Versace праяўляе Prada Group.

Пасаду крэатыўнага дырэктара Versace зойме Дарыё Вітале — 42-гадовы дызайнер з Неапаля. 1 красавіка ў Versace ён пераходзіць з брэнда Miu Miu, які належыць Prada.

Эмануэль Гінцбургер, генеральны дырэктар Versace з 2022 года, назваў Вітале «рэдкім талентам, які глыбока паважае сутнасць і каштоўнасці Versace і выразна разумее патэнцыял яго росту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць