Грамадства44

Суд абвясціў прысуд па масавай «справе медыкаў». Брата Шакуціна прысудзілі да 1,5 года і вызвалілі ў зале суда

kp.by

Сёння Мінскі гарадскі суд абвясціў прысуд па гучнай справе. Працэс доўжыўся больш за чатыры месяцы, абвінавачванне ў атрыманні і даванні хабараў было прад'яўлена 21 фігурантам, піша Tut.by.

За гадзіну да абвяшчэння прысуду ў суд сталі прыходзіць сваякі і сябры абвінавачаных, адвакаты і тыя фігуранты, якія знаходзяцца пад хатнім арыштам. Сярод прысутных — вядомы бізнэсмэн Аляксандр Шакуцін, ён прыйшоў падтрымаць брата Сяргея Шакуціна, які абвінавачваецца ў дачы хабараў.

Некаторыя прыкметна хвалююцца, абмяркоўваюць, якім можа быць прысуд. Калі канваіры адчынілі дзверы залы суда, сваякі тых, хто знаходзіцца ў клетцы, сталі махаць ім рукамі. Па чарзе абвінавачаныя сталі заходзіць у залю, у руках аднаго з фігурантаў — чорная спартыўная сумка. Такія сумкі бяруць з сабой, калі чалавек лічыць, што з суда адразу з'едзе ў СІЗА.

Адзіны, хто не прызнаў віну — дырэктар кампаніі «Іскамед» Сяргей Шакуцін. Астатнія пагадзіліся з абвінавачваннем або цалкам, або часткова. Фігурантам абавязваюць два артыкулы Крымінальнага кодэксу: арт. 430 (Атрыманне хабару), арт. 431 (Дача хабару). Агульная сума хабараў склала 119 550 даляраў і 26 350 эўра. Па версіі следства, грошы перадаваліся за садзейнічанне ў рэгістрацыі лекаў і медыцынскай тэхнікі, а таксама пастаўку лекавых сродкаў.

Сёння суддзя Ігар Любавіцкі абвясціў прысуд. Дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры і асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго намеснік Сяргей Зінчанка — да 3 гадоў пазбаўлення волі, начальнік упраўлення медыцынскай тэхнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Сяргей Лешчылоўскі — да 3 гадоў пазбаўлення волі. Адзіная жанчына за кратамі былы намеснік генеральнага дырэктара Віцебскай «Фармацыі» Кацярына Шнітко таксама прызнана вінаватай (ч.3 арт.430). Яна прысуджаная да 5 гадоў пазбаўлення волі. Андрэй Шчука, які ўзначальваў «Фармацыю» ў Гродне, - да 2,5 гадоў.

Экс-дырэктар «Белфармацыі» Вячаслаў Гніцій за атрыманне хабараў атрымаў 6 гадоў пазбаўлення волі, дырэктар Гомельскага прадпрыемства «Фармацыя» Наталля Судакова - 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Бізнэсмэн Сяргей Шакуцін, які не прызнаў віну ні па адным пункце па дачы хабараў, прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі і вызвалены з клеткі.

Кіраўнік «Аптэка груп» Леанід Томчын прысуджаны да 3 гадоў абмежавання волі, яго выканаўчы дырэктар Раман Альтшулер - 4 гады абмежавання.

Заснавальнік «Геол-М» Уладзімір Ладуцька і Генадзь Сабалеўскі прысуджаныя да штрафу - па 1 тысячы базавых велічынь. Майю Наўбатаву за хабар у 50 еўра засудзілі да штрафу 400 базавых велічынь, Міхаіл Гаўрылаў - да 4 гадоў пазбаўлення волі), Віктар Балоцін - 3 гады абмежавання.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё2

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах14

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней34

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць