БЕЛ Ł РУС

Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны

22.02.2025 / 16:53

Nashaniva.com

Віцэ-прэм'ер і міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі рэзка адрэагаваў на паведамленне агенцтва Reuters пра тое, што ЗША нібыта пагражаюць Украіне адабраннем Starlink. Раней Польшча набыла гэтыя прылады і бясплатна перадала іх украінцам, працягваючы аплачваць за іх абанемент.

Кшыштаф Гаўкоўскі. Фота: Foto Olimpik/NurPhoto via Getty Images

«Польшча набыла Starlink і перадала іх Украіне. Мы плацім і будзем працягваць плаціць абанемент за спадарожнікавы інтэрнэт для Украіны», — заявіў Гаўкоўскі ў сацсетцы X.

«Не ўяўляю, што нехта можа вырашыць скасаваць бізнэс-дамову за камерцыйную паслугу, бокам якой з'яўляецца Польшча», — адзначыў ён пры гэтым.

Амерыканская адміністрацыя на чале з прэзідэнтам Дональдам Трампам патрабуе ад Украіны падпісаць пагадненне аб падзеле прыбыткаў ад эксплуатацыі прыродных рэсурсаў, уключаючы рэдказямельныя металы.

Паводле інфармацыі Reuters, ціск на ўкраінскія ўлады ўключае пагрозу адключэння крытычна важнай камунікацыйнай сеткі Starlink, якой карыстаецца ўкраінская армія.

Чытайце таксама:

ЗША прыгразілі перакрыць Украіне доступ да Starlink

Ці можа Маск адключыць украінцам Starlink? 

Еўрасаюз бярэцца ствараць альтэрнатыву Starlink

Украінскія тэрміналы Starlink «раптоўна выйшлі з ладу», калі Расія зноў уварвалася ў Харкаўшчыну 

Каментары да артыкула