Свет1010

Еўрасаюз бярэцца ствараць альтэрнатыву Starlink

Еўрапейскі саюз падпісаў кантракты на будаўніцтва спадарожнікавай сеткі IRIS2 з 290 апаратаў, якая забяспечыць зашыфраванае глабальнае інтэрнэт-злучэнне для ўрадаў, вайскоўцаў і прыватных кліентаў, піша Bloomberg.

Фота: earthsky.org

Кантракт аб пачатку працы над шматарбітальнай сеткай спадарожнікаў IRIS2 заключылі 16 снежня. Да праекта прыцягнутыя люксембургская SES SA, французская Eutelsat SA і іспанская Hispasat SA. Кантракт разлічаны на 12 гадоў, а частка інвестыцый будзе залежаць ад ухвалення краін-членаў.

Праект коштам 10,6 млрд еўра плануецца рэалізаваць да 2030 года. Еўрасаюз выдзеліць 6 млрд еўра, а астатнія сродкі паступяць ад прыватных кампаній і Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Праект IRIS2 накіраваны на зніжэнне залежнасці Еўропы ад прыватных сістэм, такіх як Starlink Ілона Маска, і ўзмацненне абаронных магчымасцяў блока.

Каментары10

  • Жвір
    17.12.2024
    Яшчэ 300 дадасца, зусім з глуздоў паз'ехалі, хутка неба ня ўбачыце, ні зор, ні Месяца, адно толькі ламачча будзе лётаць і сьмярдзець.
  • Q-48
    17.12.2024
    Кiтай i Расея ýжо разгортваюць свае группоýкi спадарожнiкаý для iнтэрнэта. Выглядае больш як рэакцыя Еýрасаюза менавiта на гэта i пытанне прэстыжу.
  • Samy
    17.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць