БЕЛ Ł РУС

Чалы: Круты становіцца па сутнасці віцэ-прэзідэнтам

28.02.2025 / 15:46

Nashaniva.com

«Вось табе і змена пакаленняў, ратацыя і ўсё астатняе».

Дзмітрый Круты. Фота: Wikimedia Commons

Аналітык Сяргей Чалы ў новым выпуску сваёй праграмы звярнуў увагу на словы Лукашэнкі падчас выязнога семінара па сельгастэматыцы: ён быў незадаволены працай сваіх упаўнаважаных у рэгіёнах і памочнікаў. Звярнуўшыся да кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзмітрыя Крутога, Лукашэнка сказаў:

«Памочнік павінен быць замкнуты на цябе, і ты мне дакладваеш аб гэтым».

«Разумееце, што адбываецца? Дзмітрый Круты становіцца па сутнасці віцэ-прэзідэнтам», —

заўважае Чалы і згадвае, што гэта не першая прыкмета ўзмацнення фігуры Крутога. Так, нядаўна чыноўніку было даручана ўзначаліць камісію па фарміраванні новага ўраду.

«Ён кажа: што я буду сам, як заўсёды, у чарговы раз па старой схеме, урад прызначаць? Давай ты мне яго прыдумаеш. Што я буду гэтых памочнікаў слухаць? Іх там шмат, іх сам я не памятаю, колькі іх там. Давай, яны на цябе будуць завязаны», — інтэрпрэтуе дзеянні Лукашэнкі Чалы.

«Памочнікі прэзідэнта завязаны на кіраўніка адміністрацыі. Ну так назавіце іх — памочнікі кіраўніка адміністрацыі. Ці прызнайце ўжо, што ёсць, як у Амерыцы Трамп, які выконвае піяр-функцыі, а ёсць ценявы прэзідэнт, які выконвае ўсё астатняе», —

прапаноўвае аналітык і дадае:

«Вось табе і змена пакаленняў, ратацыя і ўсё астатняе».

Чытайце таксама:

Латушка пра тое, хто насамрэч другая асоба ў дзяржаве

Фрыдман: Патэнцыйна Галоўчанка можа быць для Лукашэнкі пагрозай

Дзмітрый Круты ўзначаліў камісію па фармаванні новага ўрада

Чалы расказаў, чаму ставіў на Крутога і ў чым памылка Лукашэнкі

Каментары да артыкула