Грамадства1212

Латушка пра тое, хто насамрэч другая асоба ў дзяржаве

«Прэм'ер Галоўчанка такім не з'яўляецца, Вальфовіч таксама».

У новым выпуску ТОКу былы дыпламат і міністр культуры, а цяпер адзін з лідараў апазіцыі Павел Латушка патлумачыў, хто насамрэч знаходзіцца на вяршыні ўлады ў Беларусі.

На погляд Латушкі, вышэй за прэм'ер-міністра ў Беларусі раней быў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі:

«Кіраўнік Адміністрацыі быў той асобай, якая інфармавала прэм'ер-міністра аб тым, што ён будзе прызначаны альбо будзе звольнены з пасады. Хаця заўсёды па Канстытуцыі лічылася, што [другая асоба — гэта] прэм'ер-міністр».

Злева направа: памочнік Лукашэнкі — інспектар па Мінску Юрый Фралоў, кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты, першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Наталля Пяткевіч, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА

Аднак сёння, адзначае былы высокі чыноўнік, нельга гаварыць аб тым, што Дзмітрый Круты, які займае пасаду кіраўніка Адміністрацыі, можа лічыцца другой асобай. Прычына — у яго асабістых якасцях.

«Круты не з'яўляецца той фігурай з пункту гледжання «царадворства», нейкіх практык, разумення сітуацыі. І ўплыву ў краіне ён не мае. Нават патэнцыялу такога не мае. Я яго ведаю асабіста. Ён не прырос за гэтую працу на пасадзе амбасадара ў Расіі. (…) Ён, дарэчы, прыўнёс гэты ўплыў расійскі.

Гэта той чалавек, які хутчэй выконвае ролю, выконвае заданні. Ён не мае свайго пункту гледжання і меркавання. Ён не Латыпаў, не Макей, калі [той] быў кіраўніком Адміністрацыі. Ён нават не Кабякоў, які пасля прэм'ерства стаў кіраўніком Адміністрацыі. Шэйман быў калісьці кіраўніком Адміністрацыі. Ён абсалютна саступае ўсім тым, хто быў да яго».

Самай моцнай асобай у адміністрацыі Лукашэнкі, на погляд Паўла Латушкі, з'яўляецца першая намесніца кіраўніка гэтай структуры Наталля Пяткевіч.

«Велічэзны досвед апаратнай працы, блізкасць да Лукашэнкі. Яна была першай памочніцай Лукашэнкі, была першай намесніцай кіраўніка [Адміністрацыі]. Гэта асоба, якая атрымала галоўную задачу — забяспечыць перапрызначэнне Лукашэнкі на ўзурпаваную ім пасаду прэзідэнта Беларусі. Калі яна выканае гэтую місію паспяхова, то яе вага сапраўды ўзрасце», — даводзіць Латушка і нагадвае, што падобную задачу ў 2010 годзе Пяткевіч не здолела выканаць.

Па словах Латушкі, багаты досвед дазваляе Пяткевіч быць вельмі ўплывовай асобай. Акрамя гэтага, у яе вялікія амбіцыі.

«Я цяжка сабе ўяўляю, як [міністр замежных спраў] Рыжанкоў з Пяткевіч сябруюць, як яны ўзгадняюць усё. Бо вельмі высокія амбіцыі ў Рыжанкова і вельмі высокія амбіцыі ў Пяткевіч. Але, можа, гэтае сяброўства, якое яны мелі з часоў студэнцтва, захоўвае нейкія правілы і дае магчымасць не канфліктаваць. Мы не чуем пра нейкія публічныя канфлікты.

Так што яна сёння фактычна ну не другая, але, напэўна, вельмі вядучая асоба ў краіне. Прэм'ер Галоўчанка такім не з'яўляецца. Хто ў нас сёння дзяржаўны сакратар Рады бяспекі? Вальфовіч. Той таксама [не ўплывовы]. Я думаю, зараз такая размытая сітуацыя. Няма вельмі ўплывовай асобы, як Мясніковіч быў ці Макей, ці Латыпаў», — даводзіць палітык.

Глядзіце цалкам:

Каментары12

  • Не так
    27.01.2025
    Першы - гэта пуцін, а другі - гэта гаўляйтар лукашэнка.
  • Саўка
    27.01.2025
    Цiкава, калi таракан здохне ў лужыны сабачай мачы - ці пабяжыць Пяткевіч з аўтаматам?
  • умка
    27.01.2025
    Умка ўчора была галоўнай дзеючай асобай. адмачыў дык адмачыў )

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу11

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Двухрублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 490 рублёў. Чаму так дорага?

Трамп заявіў, што ягоныя прадстаўнікі едуць у Расію «проста цяпер»3

У Польшчы хочуць увесці падатак для бігтэхаў, але ЗША гэта не падабаецца2

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла3

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы23

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу11

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць