Продажы Tesla у Нямеччыне ўпалі на 76% на фоне скандалаў Маска з неадназначнымі жэстамі і падтрымкай ультраправых
6.03.2025 / 10:10
Продажы электрамабіляў маркі Tesla у Нямеччыне ў лютым зваліліся на 76% у гадавым выразе, да 1429 штук. Гэта вынікае з дадзеных, якія 5 сакавіка прадставіла Федэральнае аўтамабільнае ведамства Нямеччыны. У цэлым жа продажы электрамабіляў пры гэтым выраслі ў лютым на 18%.
Пратэсная акцыя ў Лос-Анджэлесе. Фота: AP Photo/Etienne Laurent
Эксперты звязваюць пагаршэнне продажаў з выказваннямі заснавальніка кампаніі Ілона Маска і яго актыўнасцю ў адміністрацыі Дональда Трампа, піша The Insider.
Так, напрыклад, Маск павіншаваў лідарку крайне правай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) Алісу Вайдэль з добрым вынікам на выбарах у Бундэстаг.
Пасля інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўладальнік кампаній Tesla, SpaceX і сацсеткі Twitter (якую ён пераназваў у Х) Ілан Маск зрабіў рух рукой, падазрона падобны на нацысцкае прывітанне. Пазней сам Маск заявіў, што яго няправільна зразумелі.
Тым не менш, дзеянні Маска справакавалі рэзкую крытыку, у тым ліку сярод жыхароў Нямеччыны.
Папулярнасць электрамабіляў Tesla зніжаецца не толькі ў Нямеччыне. У лютым яе продажу ўпалі ў Францыі, Швецыі, Нарвегіі і Даніі на 42-48%. У Лондане, Барселоне, Лісабоне і Рэйк'явіку прайшлі акцыі пратэсту перад аўтасалонамі кампаніі.
Акцыі Tesla з пачатку года ўпалі на 29%.
Агулам у Еўропе распаўсюджваюцца заклікі да байкоту амерыканскай прадукцыі.