БЕЛ Ł РУС

Футбольны клуб «Віцебск» распрацаваў новую форму ў стылі супрэматызму ФОТЫ

7.03.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Футбольны клуб «Віцебск» на сваё 65-годдзе вырашыў звярнуцца да гістарычных традыцый горада і адлюстраваў у дызайне сваёй новай форме элементы супрэматызму — кірунку жывапісу, звязанага з даваенным Віцебскім народным мастацкім вучылішчам. 

«Сувязь з гістарычнай традыцыяй перададзена і ў нашай форме. Майкі палявых гульцоў упрыгожаныя элементамі плаката Эля Лісіцкага, аднаго з вядучых мастакоў рускага авангарду, захаваны надпіс «Бей», які выдатна ўпісваецца ў наш футбольны кантэкст», — піша прэс-служба клуба.

Дызайн формы распрацаваў футбаліст Данііл Чалаў. Як ён лічыць, плакат, узяты за аснову дызайну, перадае рух, без якога немагчымы футбол. 

Чытайце таксама:

Былы форвард зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб стане бацькам 

Мінскае «Дынама» выйграла Суперкубак Беларусі па футболе

Футбольная зборная Беларусі згуляе ў чэрвені з расіянамі

Каментары да артыкула