Жонка вядомага беларускага футбаліста Вячаслава Глеба Вольга расказала ў сацсетках, што пара чакае дзіця.

Вячаслаў і Вольга Глеб. Фота: Вольга Глеб / Instagram
Дагэтуль у пары не было дзяцей.
Вольга Глеб — бізнэсвумен, мае свой брэнд адзення. У адным з інтэрв'ю жанчына казала, што зарабляе больш за мужа.
Вячаслаў Глеб — экс-форвард зборнай Беларусі, вядомы беларускі футбаліст. Зараз Глеб працуе юнацкім трэнерам.
«Я скончыў трэнерскія курсы катэгорыі B і A. трэнірую пяты год каманду ў дзіцячай юнацкай школе Юрыя Пунтуса. Цяпер маім птушанятам 17-18 гадоў, пецярых гульцоў узялі ўжо ў дубль каманд вышэйшай лігі, астатнія ж са мной працягваюць трэніравацца», — казаў ён у інтэрв'ю Football.by.
Каментары