Новыя ўлады Сірыі заключылі дамову з курдамі
11.03.2025 / 19:49
Новыя ўлады Сірыі ў панядзелак, 10 сакавіка, абвясцілі пра дасягнутае пагадненне з «Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі» (SDF) па пытанні інтэграцыі цывільных і вайсковых інстытутаў курдскай аўтаномнай адміністрацыі ў склад сірыйскага ўрада, піша Deutsche Welle.
Кіраўнік «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» (SDF) Мазлум Абдзі і пераходны прэзідэнт Сірыі Ахмед аш-Шараа падчас падпісання пагаднення. Фота: SANA via AP
У дамове пазначаны канкрэтныя аб'екты на паўночным усходзе Сірыі, уключаючы памежныя пасты, аэрапорт, а таксама нафтавыя і газавыя радовішчы. Пагадненне павінна быць рэалізавана да канца 2025 года.
Пасля звяржэння рэжыму Башара Асада ў снежні 2024 года новыя сірыйскія ўлады на чале з Ахмедам аш-Шараа спрабуюць распусціць узброеныя групоўкі, якія дзейнічаюць у Сірыі, і ўсталяваць кантроль над усёй тэрыторыяй краіны.
Чытайце таксама:
Рабочая партыя Курдыстана аб'явіла аб спыненні агню з Турцыяй
Пажыццёва зняволены кіраўнік Рабочай партыі Курдыстана заклікаў паплечнікаў скласці зброю