Свет11

Рабочая партыя Курдыстана аб'явіла аб спыненні агню з Турцыяй

Пра рашэнне курдскай арганізацыі паведамляе турэцкае выданне Hurriyet са спасылкай на заяву выканаўчага камітэта Рабочай партыі Курдыстана. 

Курдская жанчына размахвае сцягамі Партыі дэмакратычных рэгіёнаў (DBP) і Руху свабодных жанчын (TJA), слухаючы заклік лідара Рабочай партыі Курдыстана Абдуллы Аджалана скласці зброю на плошчы ў неафіцыйнай сталіцы Паўночнага Курдыстана горадзе Дыярбакыр. Фота: Mehmet Masum Suer/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Аб'яўленае перамір'е ўступае ў сілу з сённяшняй раніцы. Яго дзеянне будзе доўжыцца да таго часу, пакуль на партыю не будзе здзейснены напад з боку Анкары.

27 лютага лідар гэтай радыкальнай курдскай партыі Абдула Аджалан, які ўжо больш за чвэрць стагоддзя знаходзіцца ў турэцкай турме, заклікаў сваіх прыхільнікаў скласці зброю і спыніць дзейнасць. Ён таксама звярнуўся да кіраўніцтва Турцыі з заклікам «праявіць павагу да этнічных меншасцяў, свабоды выказвання меркаванняў і права на дэмакратычную самаарганізацыю».

Рабочая партыя Курдыстана занесеная ў спіс тэрарыстычных арганізацый у Турцыі, у Еўрапейскім Саюзе і ЗША. З 1984 года арганізацыя вядзе баявыя дзеянні з Турцыяй, патрабуючы стварэння аўтаноміі для курдаў.

Каментары1

  • Барадзед
    01.03.2025
    До следующей операции турецких войск по разоружению курдов.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць