Стаў вядомы поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію Францішка Багушэвіча
11.03.2025 / 22:30
Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за творы, што расказваюць пра гісторыю і культуру Беларусі, разгледзела заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінантаў за 2024 год, піша Bellit.info.
Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа /відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.
Такім чынам, поўны спіс прэміі Францішка Багушэвіча за 2024 год складаецца з усіх дасланых твораў, якія адпавядаюць тэхнічным крытэрыям.
Кнігі:
- «Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыдат, 2024 год);
2. «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд Kamunikat.org, 2024 год);
3. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);
4. «Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);
5. «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Захаваная спадчына» — Вольга Лабачэўская (выдавецтвы Skaryna Press і Czabor Publishing, 2024 год);
6. «Дарога 360» — Падарожны 1, Падарожны 2, Падарожны 3, Падарожны 4 (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна);
7. «Савецкая Беларусь» — Ганна Севярынец (выдавецтва Czabor Publishing, 2024 год);
8. «Развітанне з Бацькаўшчынай» — Святлана Захарчук (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна).
Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:
- Тэлевізійны праект Белсат «Вусы Скарыны» — аўтар і вядоўца праекта Цімафей Акудовіч;
2. «Цікавы падкаст»— аўтаркі і вядоўцы падкасту Любоў Вераніцына і Надзея Равінская (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра падкаст не абвяшчаюцца публічна);
3. Тэлевізійны праект Белсат «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» — аўтарка і вядоўца праекта Кацярына Ваданосава;
4. Падкаст «Чарцяжы свабоды» («Чертежи свободы») 1 сезон — аўтаркі і вядоўцы падкасту Кацярына Дзяйкала і Кацярына Кузняцова;
5. Youtube-праект «Гэта топ!» — аўтары праекта Аляксандр Івулін, Рыгор Астапеня;
6. Youtube-праект «Загляне сонца» — аўтар праекта Мікіта Мелказёраў;
7. Мультымедыйны праект «POKUĆ» — аўтарка Надзея Саяпіна;
8. Артыкулы для Litradio з цыкла «Аргентынскі пасьянс»: «Частка I. Рэканструкцыя Фларыяна», «Частка II. Дзве полькі ў Карлас Пас» — аўтарка Ганна Янкута;
9. Цыкл youtube-лекцый «Беларусь як тэкст» — аўтарства каманды анлайн-часопіса Taubin.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная Беларускім ПЭНам у 1996 годзе і з таго часу, паводле арганізатараў, застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Прэмія — гэта не толькі прызнанне, але і спроба аднавіць сувязь з мінулым, адкрыць новую прастору для дыялогу і самавызначэння праз мастацкае слова.
Чытайце таксама:
Аб'явілі прыём заявак на конкурс «Экслібрыс»
Пачаўся збор заявак на прэмію Алеся Адамовіча. Сёлета кола прэтэндэнтаў пашыранае