Пачаўся збор заявак на прэмію Алеся Адамовіча. Сёлета кола прэтэндэнтаў пашыранае
Беларускі ПЭН абвясціў старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, выдадзеныя ў 2024 годзе. Калі вы ведаеце творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію, — гэтая ўзнагарода чакае іх!

Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Да разгляду прымаюцца:
- Кнігі
- Артыкулы ў медыя
- Падкасты
- Кіна– і відэапраекты
Асноўнае патрабаванне — твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.
Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі.
Права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 года (23:59 беларускага часу)
Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча — пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.
Назвалі пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
Селётнім пераможцам прэміі Анемпадыстава стала кніга Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч
Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Валянцін Акудовіч
«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Зося Лугавая расказала пра тэндэнцыі ў літаратуры
Каментары