Ўжо позна спахватіліся. Бо 3-4 гады назад с такімі візамі проста па закупы каталіся.
Жора
06.03.2025
"могуць атрымаць іх у амбасадах Італіі, Францыі, Германіі ў Мінску, а таксама праз візавыя цэнтры"
Італія - час ад пачатку працэсу ад атрымання візы на сёння 8-12 месяцаў, Францыя - толькі па запрашэннях ад сваякоў, Германія - час чакання пад 12 месяцаў. "Могуць атрымаць". Каб той Кучынскі так заўсёды візы атрымліваў...
Жыгуль
06.03.2025
Каб не злоўжыванні, можа і далей бы былі тыя візы. А так мо і добра, што схема "Гумку открою, в Польшу на закупы сгоняю" ужо не спрацуе.
Pardon, je ne parle pas francais
06.03.2025
Дзяніс Кучынскі, нам скарачэнне выдачы візаў у Польшчы нагадвае не пра Грузію, а пра самалёт Сікорскага з Ціханоўскай у Брусэль. Скажы нам, родны: колькі каштуе Радзіма?
Галя з Камароўкі
06.03.2025
І падсумаванне. Некалькі гадоў людзям казалі: гуманітарка - гэта не віза на закупы, гэта магчымасць выехаць камусьці з-за пераследу. Але ж, нажаль, у маей краіне жывуць ябацькі, хатаскрайнікі, чаркашкварашнікі. Яны не ведаюць ні воднага прозвішча палітвязьняў, ім абы каўбы набіць таннай польскай ежай. Адразу хачу выбачыцца перад тымі, хто атрымліваў гэту візу, каб наведаць сваіх блізкіх, якія не могуць паехаць у сваю краіну. Цяпер сярбаюць усе. Разумею, што хатаскрайнікам ці чаркашкварашнікам на гэта напляваць, але есць людзі, якім жыццеванеабходна выехаць. За іх трэба змагацца. Але! Калі выдаваць гэтыя візы толькі сумленным людзям, гэтым могуць скарыстацца лукашысты на мяжы. Можа адмяніць іх нахрэн, а наўпрост дамовіцца з памежнікамі суседніх краін, каб тыя пускалі без візы па запыце "Байсола"?
Жора
06.03.2025
Галя з Камароўкі, можа дамовіцца, каб усіх пускалі? Вунь малдаван пускаюць дзесяць год без віз, і свет не перакуліўся. Чым беларусы горш? Беларусы куды болей еўрапейскія.
Пеця
06.03.2025
Жора, урад Лукашэнкі - саўдзельнік у вайне - пачкамі засылае ў Еўропу агентаў і дыверсантаў. Таму пускаць усіх не варыянт пакуль.
Галя з Камароўкі
06.03.2025
Жора, можа, трэба было ў 2020 даказаць Еўропе сваю еўрапейскасць? Тады б і саўдзельнічання ў вайне не было б, і агентаў, і нават гуманітарныя візы не спатрэбіліся б.
Сымон
06.03.2025
Жора, Малдова кантралюе ўласную мяжу. Галоўнай перашкодай для шэнгенскага безвізу з'яўляецца адсутнасць нежаданне Лукашэнкі пагаджацца на рэадмісію. Бо інакш гэта зрабіла б аперацыю Шлюз бессэнсоўнай. Таксама ніякі шэнгенскі безвіз немагчымы, пакуль с Расей існуе дзіравая мяжа і няма памежнага кантролю.
Жора
06.03.2025
Пеця, візы каму даюцца, ураду Лукашэнкі, ці беларусам? Хто пакутуе ад моцна ўрэзаных візавых магчымасцей?
Што да агентаў і дыверсантаў, дык іх цяперашняя візавая затычка не спыняе. У іх рэсурсаў больш за звычайных грамадзян. Яны могуць лёгка выкласці пару тысяч еўра за абыход чэргаў.
Жора
06.03.2025
Галя з Камароўкі, дык даказалі. Мірныя шматсоттысячныя маршы, мітынгі тры-чатыры месяцы без прыпынку. Чым вам не доказ? Ці Вы не былі, не бачылі?
Офис Тихановской: Гуманитарные визы должны использоваться строго по назначению
Італія - час ад пачатку працэсу ад атрымання візы на сёння 8-12 месяцаў, Францыя - толькі па запрашэннях ад сваякоў, Германія - час чакання пад 12 месяцаў. "Могуць атрымаць". Каб той Кучынскі так заўсёды візы атрымліваў...
Што да агентаў і дыверсантаў, дык іх цяперашняя візавая затычка не спыняе. У іх рэсурсаў больш за звычайных грамадзян. Яны могуць лёгка выкласці пару тысяч еўра за абыход чэргаў.