Лукашенко хочет построить вторую АЭС для нужд России и оккупированных украинских территорий. Но его ждет сюрприз
-
16.03.2025Нязгоды з апошнім сказам. Прагнозы аб тым, што няма спажыўцоў былі да пачатку будаўніцтва. І нават разлікі аб тым, што пасля ўводу АЭС электрычнасць падаражэе. Але хто іх слухаў?
-
16.03.2025гэта пітч дзеля ватнікаў (эмпэрцаў) , ідэя не благая , цікава тут ёсць эксперты , чаму ў Кітаю не набыць рэактар ?
стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы:
Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
4) змагацца з імперый 7/24 -
16.03.2025Сюрпрыз чакае такіх вось "экспертаў", калі яны паглядзяць на статыстыку сусветнага росту спажывання энергіі - кожны год +5% у бліжэйшыя гады, далей увогуле з новымі тэхналогіямі можа быць і болей. Пасаж пра "як перадаваць энэргію" увогуле фэйспалміць!
І Еўропа прыбяжыць да дыктатара, калі ўлада зменіцца і Фіцы-Орбаны стануць мэйнстрымам.
Таму ня трэба лухту наўпроставую пісаць па відавочным тэмам. -
16.03.2025Рукатвар, Патлумачце, калі можаце:
Як не спажываць энергію БелАЭС? -
16.03.2025Рукатвар, про отдельные энергосистемы прочитали? Единственное, что может спасти белорусскую атомку - присоединение к европейской системе, где есть дифицит(пока что есть), что и сейчас и в ближайшей перспективе невозможно. Но тогда нужно отсоединится от российской.
-
16.03.2025Рукатвар, кабы да кабы, а линии электропередач, на нужные мощности и на нужные направления нужны вчера, а с учётом побега от энергосистемы СЭВ Варшавского Договора (от единого энергодиспетчера в Москве) половины стран Европы, то, для семьи, остаётся главная задача - совместно с ЭнегроАтомом РФ срубить бабла сегодня, а проблемы срубленого переложить на другую семью ( простите, на народец русского мира РФ и РБ).
Неужели вы верите тому, что заминированный на 50 лет вперёд Донбасс, попрёт своё развитие так, в составе РФ ( про прохождение границ которой, через 10 лет, никто не может дать ответа ), что без второй БелАЭС никак ??? -
16.03.2025Рукатвар, Особенно это увеличение заметно на будущей родине 2-й АЭС! За энергией от 1-й выстроилась огромная очередь....
-
16.03.2025Ігар Лямеш, што ты хацеў спытаць? сфармулюй нармальна
-
16.03.2025Рукатвар,
Без "ты" ніяк?
Калі мне, фізічнай асобе, якая гадамі спажывала свае 150 кВт * гадзін штомесяц (сярэдняе), проста павышаюць тарыф на 11.9%, то я наўпрост звязваю гэта з самым простым спосабам вярнуць крэдыт за БелАЭС.
Літва, Латвія, Эстонія арыентуюцца на іншую сетку. Гэта сетка Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі...
Ну, а мне, як пажыць на энэргіі з ТЭЦ, па-ранейшаму?
БелАЭС ахоўвае генерал-маёр Карпянкоў? Вось яго і падключыце да БелАЭС.
А я лічу мэтазгодным пажыць пакуль на старой, не атамнай, а газавай электраэнергіі. І думкі ў мяне такія:
У эвенкійскім раёне Буратыі ёсць уранавы дэпазіт, які распрацоўваецца ўжо 25 гадоў. А от дзе ў той Буратыі АЭС?
У Смаленскай вобласці, Курскай, ёсць свае АЭС, але дзе там уранавыя дэпазіты?
Пра замену шыла на мыла (газа на ТВЭЛы) шмат гадоў таму гаварыў адзін з кандыдатаў у прэзідэнты - Алесь Міхалевіч.
Дык як мне выйсьці з шэрагаў шчаслівых атрымальнікаў энэргіі ад БелАЭС? -
16.03.2025Ігар Лямеш, Ігар, ты дагэтуль не змірыўся, што Радзецкі Звяз распаўся? Пажыў бы бяз зменаў і пры Стыліне, напэўна?
Па-ранейшаму не будзе ніколі! Працаваць трэба лепш і дзейнічаць, каб штосці мянялася да лепшага, а не спадзявацца, што дыктатар падсцеліць табе саломкі.
Літва плоціць за сваю незалежнасць, як бачыць і хоча - электраэнэргія аптовая ўзляцела ў лютым на 71% (пачытай, знайдзі) - не нейкія жалосныя 11,9%. Латвія, Эстонія, нават Польшча пыхцяць вуглём і мараць пра свае АЭС. Твае дзеці, дай Бог, будуць плаціць менш, калі гэта ўсё не ўзляціць да чорта лысага на расейскіх тэхналогіях. Прыйдзе час - адаптуем пад японскія ці амерыканскія.
Калі не хочаш карыстацца АЭС, магу параіць зялёную тэхналогію выпрацоўкі электрычнасці на кароўіх кумпяках: будзеш і з малаком, і з мясам, і з лядоўняй з тэлевізарам.
І не думай пра Бурацінію ці Куршчыну, нам бы са сваёй гаспадаркай разабрацца. -
16.03.2025Рукатвар, не тыкайце.
31 год энергія з абодвух няспынна працуючых на поўнай магутнасці блокаў БелАЭС мусіць прадавацца па паднятаму тарыфу, калі вяртаць крэдыт толькі з гэтага. Таму менавіта маім дзецям і вяртаць.
Не думаць пра Буратыю, Куршчыну?
Мінсярэдмаш СССР - штука вартая таго, каб пра яе падумаць.
"Прыйдзе час, адаптуем.. японскія, амерыканскія..."
Я - сціплы чытач. Хіагду ацыфроўваў філіял МІФІ ў Северску (Томск-7).
Галоўны ў галіне - Курчатаўскі інстытут. Прывядзіце прыклад "адаптацыі" распрацаваных пад навуковым кіраўніцтвам курчатаўскага інстытута рэактараў пад што-небудзь амерыканскае, японскае...
Амерыканцы і канадцы прыходзілі ў Аўстралію з камерцыйнымі праектамі здабычы урана, забруджваючы грунтовыя воды.
Аварыі на ЧАЭС папярэднічалі: аварыйны астаноў рэактара A на Кызылташы (Маяк) у 1949-м, аварыя 1975-га на Ленінградскай АЭС, наступствы якой мінімізаваў старэйшы інжынер упраўлення рэактарам, які меў вопыт працы на прамысловых уран-графітавых рэактарах. Ваенных (двайнога прызначэння) рэактарах. Калі б аварыю 1975-га на ЛАЭС не трымалі ў сакрэце, то персанал ЧАЭС быў бы папярэджаны.
А паміж 1975-м і 1986-м была яшчэ Ігналіна (1983), на якой пры пуску рэактара заўважылі той жа самы "канцавы эфект" - разгон рэактара на малой магутнасці з-за спрашчэння ў канструкцыі стрыжняў кіравання і аховы.
РБМК у Курску мадэрнізавалі пасля Чарнобыля. Закрыццё Ігналіны, якая давала 85% энергіі Літве..
З нядаўняга: абрыў кабеля EST-link 2, які ішоў з фінскай АЭС Лоіівіса ў Эстонію.
Як там, на Лоіівіса, з "адаптацыяй" савецкіх ВВЭР на 440 МВт пад TBC Westinghouse?
Дай Б-г каб у Беларусі было каму хаця б пачытаць выпуск журнала ВАНТ Курчатаўскага інстытута.
Каб Нямцову не стрэлілі ў спіну, то можа я б і адчуваў, што жыву не пры Сталіне. -
16.03.2025колькі табе гадоў? пра wireless power transfer чуў? Прайдзе пяток гадоў і цалкам можна будзе прынамсі на асноўных вузлах паміж энэргасістэмамі злучаць такім чынам сеткі.
Свет змяняецца - вочы шырэй адкрывай,
[Зрэдагавана] -
16.03.2025У Беларусі і да АЭС выраблялася больш электрычнасці, чым спажывалася.
Лішак скідвалі на БРЭЛЛ, ад якой цяпер засталіся толькі ўспаміны.
Гугліце, лічбы вытворчасці і спажывання электраэнергіі па гадах у свабодным доступе.
Для таго, каб запусціць АЭС, нават яшчэ з БРЭЛЛ, давялося зрабіць дэмантаж энергаблокаў нашых ГРЭС-Бярозаўскай і Лукомльскай.
З газавай гнуткай залежнасці ад РФ селі на негнуткую і нязменную атамную залежнасць ад РФ. І гэта назаўсёды, пакуль будзе працаваць БелАЭС.
Калі можна "адключыцца" ад расійскага газу, то запусціўшы расійкую АЭС немагчыма "адключыцца" ад расійскай атамнай залежнасці ад сыравіны да ўтылізацыі.
Для таго каб проста запусціць нейкую "АЭС-2", давядзецца дэмантаваць АЭС ў Астраўцы.
Мары прадаць энэргію ў Расію маюць такі ж сэнс, як мары прадаць снег Дзеду Марозу.
Перадача электраэнергіі АЭС без правадоў ў Еўропу ці Антарктыду з той жа оперы. -
16.03.2025Семье, на личные счета, нужны миллиарды долларов сегодня, а что будет потом и кто будет их отдавать, семью не волнует от слова совсем, тем более её не волнуют проблемы Министерства энергетики РБ....
-
16.03.2025Я даступны, у фб, для Мінэнерга.
Мае дасягненні ў дадзеным пытанні сціплыя:
1. Купіў кнігу, у якой аўтар (геолаг), апублікаваў дадзеныя па уранавым дэпазіце ў Беларусі, які ён лічыць перспектыўным для вопытных прац па падземнаму вышчалачванню.
2. Прачытаў тры артыкулы Ж. А. Мядзведзева датычна гісторыі савецкага атамнага праекта.
3. Азнаёміўся, з дапамогаю агрэгарата навін ад РОСАТАМА і альтэрнатыўнага (World Nuclear News), з амбітнымі планамі фінаў па здабычы урана на сваёй тэрыторыі.
4. Прачытаў першую частку агляда практыкі падземнага вышчалачвання урана (ЗША і Аўстралія), зробленую 24 гады таму цяперашнім главою Брытанскай геалагічнай экспедыцыі. І хачу атрымаць доступ да другой - былы Савецкі Блок і Азія. Кошт пытання па доступу: 40 эўра. Шукаю спонсара. -
16.03.2025Например, ВНП с обфускацией невозможно заблокировать. Только полное вырубление интернета. Например, Норд ВПН использует обфускацию. Но он платный. Почему бы свой впн не создать с обфускацией для белорусов. А распространять его через магазін майкрасовта і плэймаркет і апстор.
-
16.03.2025Ваюючыя ўкраінцы апусцілі так званага "прэзідэнта" белорусов (не беларусаў) абазваўшы яго тараканом. Усіх прусакоў прыбіваецца тапкамі, веры ім няма.
У сувязі з гэтым, каго хацеў пераканаць спадар Адмысловец ? Мяне ? Не даваў такой нагоды. Мазаічнага ? Ну, посьпехаў...