БЕЛ Ł РУС

Фільм беларускага рэжысёра, які паказваецца на Берлінале, атрымаў узнагароду

22.02.2025 / 19:48

Nashaniva.com

Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава», паказаны на Берлінале, атрымаў узнагароду ад чытацкага журы нямецкай газеты «Tagesspiegel», заўважыў Reform.news.

На здымку: нямецкі прадзюсар стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озера» Марк-Даніэль Дайманд (з дыпломам) у атачэнні чытацкага журы газеты Tagesspiegel. Фота: сацсеткі Юрыя Сямашкі.

Гэтая ўзнагарода прысуджаецца з 2007 года найлепшаму фільму ў секцыі Forum Берлінскага кінафестывалю.

Сёлета журы, якое складалася з прадстаўнікоў розных краін і прафесій, вылучыла карціну Сямашкі за яе арыгінальны дызайн, гумарыстычныя дыялогі і глыбокі сэнс. У фільме праводзіцца паралель з міфам пра Арфея і Эўрыдыку, а таксама ўздымаецца тэма пошуку выйсця ў складаных абставінах.

Карціна расказвае пра маладога музыку Фёдара, які шукае швэдар, што дорыць яму натхненне. Падзеі адбываюцца ў часы напружанай палітычнай сітуацыі, напярэдадні магчымай вайны. Фільм стаў вынікам супольнай працы беларускай, літоўскай і нямецкай кінакампаній і быў цёпла прыняты на фестывалі.

Прэм’ера фільма адбылася 14 лютага, а ўсе квіткі на сённяшні паказ, 22 лютага, ужо распраданыя.

Чытайце таксама:

У Берліне квіткі на паказ беларускай стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» раскупілі за гадзіну

Беларускі фільм трапіў у конкурс Берлінале. Пра што ён?

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно

Каментары да артыкула