У Берліне квіткі на паказ беларускай стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» раскупілі за гадзіну
Беларусы сёлета ўдзельнічаюць у Берлінале. Квіткі на дэбют поўнага метру беларуса Юрыя Сямашкі паступілі ў продаж раніцай 12 лютага, а ўжо праз гадзіну іх раскупілі, піша «Белсат».

«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» распавядае пра музыканта. Сюжэт у карціны такі: за некалькі дзён да Новага года 25-гадовы музыка Фёдар Озеров вяртаецца дадому пасля доўгага падарожжа. Фёдар засяроджаны на тым, каб сабраць групу і напісаць новы матэрыял. Аднак яму не ўдаецца сабраць групу, бо ўсе вакол заклапочаныя пагрозай Трэцяй сусветнай вайны, якая, па чутках, можа пачацца 1 студзеня. Нягледзячы на ўсеагульную паніку, Фёдар не губляе самавалодання і мае намер працаваць над новымі песнямі.
Аднак яго планы мяняюцца, калі ён выяўляе, што знік яго любімы швэдар з узорам з рамонкаў. Ён верыць, што гэты швэдар надзяляе яго магічнымі здольнасцямі да напісання песень, як гэта было з яго былым уладальнікам — рок-зоркай. Фёдар адпраўляецца ў духоўнае падарожжа, каб адшукаць швэдар і напісаць новую песню да Новага года.
Рэжысёр Юрый Сямашка вядомы перш за ўсё як аўтар незалежных праектаў: «Смеццевая галава», «Калі я быў генерал», «Кроў і караоке» і г.д. Яго працы атрымлівалі прызнанне на беларускіх кінафестывалях, а беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адзначыла яго працу «Смеццевая галава».
«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» быў створаны ў 2023 годзе ў рамках інкубатара мікрабюджэтнага кіно арганізацыі Belarusian Filmmakers Network і падтрыманы на конкурсе Work-in-Progress у Котбусе.
Праект Інкубатар мікрабюджэтнага кіно быў створаны BFN у 2023 годзе, каб падтрымаць беларускіх незалежных кінематаграфістаў ва умовах адсутнасці кінаіндустрыі.
«Мікрабюджэтнае кіно — гэта не толькі абмежаванні, але і магчымасць стварыць з нуля эстэтыку і ідэалогію новага беларускага кіно, — лічыцькаманда BFN. — Нам цікавыя не спробы капіяваць лякалы галівудскіх блакбастараў або расійскіх серыялаў, а аўтарскія выказванні».
Паказ стужкі запланаваны на 14 лютага у кінатэатры Delphi Filmpalast ў рамках секцыі Berlinale Forum. Пачатак — а 21:30. Акрамя гэтага стужку на кінафестывалі пакажуць яшчэ тройчы:
- 15-га лютага а 10:30 у кінатэатры «Cubix 7» (гэта будзе прэс-паказы для акрэдытаваных на Берлінале медыяў);
- 16-га лютага а 18:30 у кінатэатры «Colosseum 1» (квіткі пачнуць прадавацца 13-га лютага а 10:00 раніцы);
- 22-га лютага ў 18:30 у кінатэатры «Arsenal 1» (старт продажу квіткоў — 19-га лютага а 10:00 раніцы).
-
Фільм «Пад шэрым небам», дзе прататыпам стала Кацярына Андрэева, выходзіць у польскі пракат
-
Што за расійскі серыял «Аўтсорс», пра які ўсе гавораць? У ім паказваюць, як «часам не да законаў»
-
«Купляй танна яго карціны, праз 10 гадоў ён стане сусветна вядомым!». Якім паказаны Хаім Суцін у фільме, які зняў Джоні Дэп?
Каментары