Культура11

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно

Былы купалавец Ігар Сігоў прыгадаў таксама, як Лукашэнка прапаноўваў кінематаграфістам за ўласныя грошы здымаць фільмы.

Ігар Сігоў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам некалькі разоў. Адной з такіх сустрэч была нарада па праблемах кінематаграфіі.

«Сабраліся кінарэжысёры, прадзюсары, акцёры. І ўсе казалі: «Ай-ай-ай, нам не хапае грошай. І гэтак далей, і гэтак далей. «Беларусьфільм» казаў, дакладней, рэжысёры, што з грошай, якія выдзелены былі на праект, 40 працэнтаў забірае кінастудыя. А як здымаць?

Ён усё гэта слухаў, слухаў і кажа: «Больш грошай вам не дам. Бо, па-першае, я не веру ў тое, што вы можаце зняць харошае беларускае кіно. А таму я прапаную вам такі варыянт. Тут ёсць прадзюсары, акцёры, рэжысёры. Вы закладваеце сваю маёмасць, бераце грошы, здымаеце кіно, паказваеце мне. Калі яно добрае, то дзяржава ў вас яго выкупіць. І вы зможаце вярнуць сваю маёмасць». Геніяльны ход!» —

згадвае акалічнасці Сігоў у інтэрв'ю ютуб-каналу «Настоящее время. Беларусь».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Getty Images

Па словах былога купалаўца, беларускія акцёры маглі атрымаць вялікія ганарары толькі за здымкі ў расійскіх серыялах. Яго самы вялікі ганарар быў за серыял «Навігатар»:

«Я атрымаў недзе 25 ці 26 тысяч даляраў за паўгода здымак. Што, напрыклад, для расіян, нішто. Таму казаць, што акцёры ў Беларусі (…) валодаюць маёмасцю, грашыма, яны ўвогуле ні ў чым сабе не адмаўляюць… Я сабе ні ў чым не адмаўляў, але я разлічваў на тое, што магу сабе дазволіць. Напрыклад, узяць машыну ў лізінг я сабе мог дазволіць, таму што я разумею, што час ад часу пападалася кіно, на якое мяне запрашалі. А гэта зразумела, што 300 даляраў за дзень я мог зарабіць і такім чынам за месяц пагасіць лізінг».

Цяпер Ігар Сігоў жыве ў Варшаве і працуе на ўласным аўто таксістам. Па яго словах, заробак складае прыкладна тысячу еўра ў месяц. Акрамя гэтага мужчына перыядычна ўдзельнічае ў розных тэатральных і кінапраектах.

«Апошні здымачны дзень у кіно ў мяне быў 800 еўра», — кажа Сігоў.

Каментары1

  • Актер Беларусьфильма
    01.02.2025
    Я предлагаю Лукашенко: пусть он продаст свое имущество эмигрантам и уйдет в отставку. И если ему поверят, он может попробовать демократически избраться на свою должность.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны8

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць