БЕЛ Ł РУС

Сэкс да шлюбу царква дазваляе? Адказвае святар

10.03.2025 / 16:2

Nashaniva.com

У новым выпуску ТОКу святар беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні Аляксандр Кухта расказаў, ці дазваляе царква сэкс да шлюбу і як ставіцца да разводаў.

«Як святар я павінен адказаць, што сэкс да шлюбу не акей. Але я разумею, што мы цяпер у тым пункце гісторыі, дзе шлюб адкладаецца да 30 гадоў (так проста працуе наша грамадства), а ў 20 гадоў — пік сэксуальнай актыўнасці людзей. І ісці ў крыжовы паход супраць сэксуальнасці — гэта сто адсоткаў прайграеш», — заўважае святар Кухта.

«Нам патрэбна мова, на якой трэба навучыцца размаўляць пра гэта пытанне. Таму што жорсткае «не» — гэта крыжовы паход. Крыжовы паход — гэта пройгрыш адразу. А вось гэта мова, калі мы размаўляем з шырокімі коламі людзей, я ёй не валодаю», — даводзіць святар.

Свая мова, лічыць Кухта, патрэбна і для таго, каб размаўляць пра жыццё ў грамадзянскім шлюбе, бо гэта тое ж самае, што сэкс да шлюбу.

«Як святар я павінен сказаць, што гэта не акей. Калі б сёння з'явілася хрысціянства, вось каб сёння прыйшоў Хрыстос і мы вось сёння былі сустваральнікамі нашых царкоўных традыцый, пэўна, нашы ўяўленні ў тым ліку пра шлюб былі б больш адпаведнымі нам сучасным.

Таму што мы выраслі з гэтага часу. І адказы на шматлікія пытанні былі б трошкі іншымі. Але я разумею, што на сённяшні дзень у нас няма мовы і няма смеласці, каб пра гэта разважаць. Таму адказ — не акей з вось такім вялікім «але».

Кухта сцвярджае, што калі да яго прыйдуць парафіяне, якія жывуць у грамадзянскім шлюбе, як святар ён з імі паразмаўляе і не будзе асуджаць ці выганяць з царквы. «Наадварот, я буду прымаць, любіць і чакаць, што яны пажэняцца», — даводзіць святар.

У той жа час, у царквы, як адзначае Кухта, няма інструментаў, каб прымусіць жыць разам двух людзей, якія вырашылі развесціся.

«Зразумела, што кожная гісторыя разводаў — гэта асобная і вельмі складаная гісторыя. І калі людзі прыходзяць да святароў ужо паразмаўляць сам-насам, і калі святар больш-менш сталы чалавек, ён не будзе іх адгаворваць. Таму што ён разумее, у якім свеце мы жывём.

Нам хацелася б жыць у ідэальным свеце, дзе ніякіх разводаў не бывае, усе ўсіх кахаюць, усе жэняцца адзін раз і на ўсё жыццё, і вакол ружовыя кветачкі растуць. Але мы жывём у рэальным свеце і разумеем, што так бывае, што людзі разыходзяцца. І калі гэта адбываецца, царква прымае гэта як дадзенасць»,

— тлумачыць святар і заўважае, што ў каталіцкай царкве падыход да гэтага пытання больш строгі.

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

«Рыгор, пара вызначацца. Трэба ці крыжык зняць, ці штаны Каго лічыць асабістым святаром Лукашэнкі?

Каго лічыць асабістым святаром Лукашэнкі?

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар

Каментары да артыкула