БЕЛ Ł РУС

31-гадовы беларускі футбаліст памёр пасля матчу

10.03.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Гульцу медыяфутбольнага клуба «Альтстарт» Раману Клімаву стала дрэнна падчас матчу. Медыкі не змаглі яго выратаваць.

Раман Клімаў. Фота: klimovroman10 / Instagram

Як пішуць сябры хлопца ў сацсетках, Раману стала дрэнна падчас матчу. Ён страціў прытомнасць. Выклікалі хуткую, але па дарозе ў бальніцу футбаліст памёр. Прычына трагедыі — спыненне сэрца.

Раман гуляў на пазіцыі нападаючага ў камандзе «Альтстарт». Гэты клуб пазіцыянуе сябе як медыяфутбольны — гэты значыць, гаворка ідзе пра аматарскі фармат, але ў камандах могуць гуляць як былыя прафесійныя футбалісты, так і вядомыя асобы накшталт блогераў.

Раман Клімаў. Фота: premierliga.pro

23 лютага ў «Альтстарта» павінна была адбыцца гульня з клубам Boom, і ў гэты ж дзень у інстаграме каманды з’явілася інфармацыя пра трагедыю з Раманам.

9 сакавіка клуб разам з іншай медыяфутбольнай камандай, ФК «Інформ», зладзіў матч памяці Рамана, дзе збіралі сродкі ў падтрымку сям’і памерлага спартсмена.

Акрамя «Альтстарта», дзе Клімаў правёў апошнія пару гадоў, ён засвяціўся ў шэрагу іншых аматарскіх каманд.

@nashaniva 31-гадовы беларускі футбаліст памёр пасля матчу #футбол #политика #новости #беларусь ♬ i was only temporary - my head is empty

Чытайце таксама:

Расіянку, якая паказала найлепшы сярод суайчыннікаў вынік на Такійскім марафоне, дыскваліфікавалі за махлярства

Аляксей Протас прызнаны першай зоркай матча «Вашынгтона»

Футбольны клуб «Віцебск» распрацаваў новую форму ў стылі супрэматызму ФОТЫ

Каментары да артыкула