У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон Кэпіталз» на сваім лёдзе перамог «Дэтройт Рэд Уінгз» з лікам 5:2.

Беларускі форвард Аляксей Протас стаў галоўным героем сустрэчы: ён закінуў дзве шайбы і аддаў адзін галявы пас, атрымаўшы званне першай зоркі матча.
Протас гуляў на левым флангу першага звяна разам з Дыланам Строўмам і Аляксандрам Авечкіным.
6-6 and can move like that?! Phewwwww pic.twitter.com/WLNAIZttP4
THAT IS 25 GOAL-SCORER ALIAKSEI PROTAS pic.twitter.com/gysh07omQq
У гэтым сезоне ў Аляксея ўжо 25 закінутых шайбаў і 29 галявых перадачаў. Гэта яго найлепшы сезон у НХЛ, а «Вашынгтон» ідзе на першым месцы ва Усходняй канферэнцыі.
Каментары