Расіянку, якая паказала найлепшы сярод суайчыннікаў вынік на Такійскім марафоне, дыскваліфікавалі за махлярства
Яна скараціла маршрут на некалькі кіламетраў.

Выкладчыца МГІМО Дар'я Ядзерная паказала найлепшы час сярод расіянак на марафоне ў Токіа — 02:46:42 на дыстанцыі 42,2 км і заняла 47-е месца ў агульным жаночым заліку. Але яе вынік быў ануляваны, а саму дзяўчыну выключылі з выніковага пратакола, піша Sport Baza.
Спачатку стала вядома, што Ядзерная прапусціла некалькі кантрольных адсечак. Калі пачалі разбірацца ў прычынах, высветлілася, што яна скараціла маршрут.
Пасля з’яўлення інфармацыі пра яе дыскваліфікацыю ў інтэрнэце пачалі аналізаваць і папярэднія марафоны Ядзернай. За апошнія тры гады яна ўдзельнічала ў марафонах у Бостане, Нью-Ёрку, Берліне, Лондане, Чыкага і Токіа.
Папярэднія даныя паказваюць, што ва ўсіх марафонах, акрамя Бостанскага, Ядзерная скараціла ад 8 да 12 кіламетраў, штучна паляпшаючы свае вынікі з забегу ў забег.
У адным з марафонаў яна нават пад'язджала на метро.
Пры гэтым, верагодна, яна загадзя прадумвала, дзе менавіта «зрэзаць» маршрут, таму бегла з тэлефонам, каб лепш арыентавацца.
Факт махлярства пацвердзіў яе былы трэнер. Паводле яго слоў, ён адмовіўся працаваць з дзяўчынай пасля марафону ў Берліне.
А вось наступны трэнер, наадварот, ганарыўся Ядзернай і пісаў пахвальныя пасты. Напрыклад, ён заяўляў, што спартсменка «можа вывярнуцца навыварат дзеля выніку».
Дарэчы, Ядзерная настолькі верыла ў свой поспех, што выпусціла кнігу на англійскай мове: «Бегчы павольна і спакойна: выйграць гонку з апошняга месца. Ад 700 м да марафону за 9 месяцаў».
Каментары
2. Женщина говорит правду только в одном случае - чтобы обмануть.