Свет77

Міністр замежных спраў Нямеччыны: ЕС будзе распасцірацца ад Лісабона да Луганска

На нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Кіеве міністр замежных спраў Нямеччыны выказала ўпэўненасць у хуткім уваходжанні Украіны ў Еўрасаюз, піша Deutsche Welle.

Аналена Бербак. Фота: Markus Schreiber / AP

Украіна, у тым ліку яе тэрыторыі, якія знаходзяцца цяпер пад расійскай акупацыяй, у хуткім часе стане сябрам Еўрасаюза. Такую ацэнку выказала міністр замежных спраў Аналена Бербак на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін — сябраў ЕС у Кіеве.

«Будучыня Украіны — у Еўрапейскім саюзе. У нашай супольнасці свабоды. І хутка яна будзе распасцірацца ад Лісабона да Луганска», — заявіла кіраўнік нямецкай дыпламатыі.

Са слоў Бербак, з кожным метрам украінскай тэрыторыі, з кожнай вёскай, вызваленай ад расійскай акупацыі, «Украіна праторвае сабе дарогу ў ЕС».

У той жа час Бербак адзначыла, што патрэба Кіева ў дапамозе расце па меры набліжэння халадоў. Таму Украіне неабходная «зімовая абарона», да якой адносіцца і паветраная абарона, рэзюмавала міністр. Пры гэтым яна дадала, аднак, што ў еўрапейцаў «маецца ўжо не так шмат сістэм, якія можна было б паставіць» Кіеву.

У ліпені 2022 года Украіна афіцыйна атрымала статус краіны — кандыдата на ўваходжанне ў ЕС. На думку Бербак, з тых часоў Кіеў уражвальна пачаў праводзіць рэформы — як у сферах правасуддзя і СМІ, так і ў плане «цяжкай тэмы карупцыі».

Са свайго боку, кіраўніца МЗС Францыі Катрын Калана, калі была ў Кіеве, таксама заявіла, што Украіна з'яўляецца часткай «еўрапейскай сям'і», а Расіі не варта «разлічваць на стомленасць еўрапейцаў».

29 верасня кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ абмяркоўвалі ў іспанскай Грэнадзе заклік Кіева яшчэ да канца гэтага года пачаць перамовы аб уваходжанні Украіны ў ЕС. Еўракамісія мае намер даць сваю рэкамендацыю на гэты конт не пазней за пачатак лістапада. Выніковае рашэнне павінна быць прынята на саміце ЕС у Бруселі ў сярэдзіне снежня. Для далучэння Украіны да ЕС патрэбная згода на гэта ўсіх 27 членаў Еўрасаюза.

Каментары7

  • Важна.
    02.10.2023
    Няважна, лукабот, гэта не табе вырашаць, ідзі лепей сачы за лукашыцкімі нарадамі на сваё шчасце. А Еўропа сама вырашыць.
  • Няважна
    02.10.2023
    Важна., Сам ты лукабот. І прыхільнік пукіна, бо менавіта пад яго дудку скачуць левакі ў Эўропе і мігранты з 2015 года робяць усё, каб Эўропа стала слабая. А напісьменная бэрбок яму лепш за ўсіх дапамагае.
    Гэта ты - галоўны лукашыст і пуцініст, калі гэтага не разумееш. І ведаеш, вырашаць менавіта мне, я ў гэтыя выходныя менавіта галасую, ня лопні там ад зайздрасці.
  • Важна
    02.10.2023
    Няважна , вось ты і спаліўся, табе ж неважна падтрымаць Украіну, значыць ты і ёсць пуцінскі прыхільнік. І за гэта ты плануеш галасаваць?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа патлумачылі рашэнне спыніць фінансаванне «Голасу Амерыкі»15

У агні і цісканіне на дыскатэцы ў Паўночнай Македоніі загінулі найменей 50 чалавек1

Зянон Пазняк: Ні беларусам, ні асабліва ўкраінцам нельга ахайваць Трампа247

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты17

«Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»18

Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы9

Дзяўчына з Эстоніі 6 гадоў вучыцца ў Беларусі на медыка. Але цяпер яе мара стаць хірургам пад пагрозай17

Карабель SpaceX прыстыкаваўся да МКС. Цяпер астранаўты, якія захраснулі на станцыі, змогуць вярнуцца дадому3

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр14

Стала вядома, на чым пагарэў геній фінансаў Павел Калаўр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць