Ёсць чатыры важныя пункты.

Выданне The Independent з размоў з украінскімі высокапастаўленымі крыніцамі акрэслівае такія «чырвоныя лініі» з боку Украіны пры перамір'і:
- больш ніякіх тэрытарыяльных саступак, нягледзячы на жаданне Пуціна цалкам захапіць чатыры ўкраінскія вобласці;
- вяртанне тысяч украінскіх дзяцей, вывезеных Расіяй;
- вяртанне тысяч цывільных асоб, якіх незаконна ўтрымлівае Расія, якія не лічацца ваеннапалоннымі і таму не будуць уключаны ў праграму абмену ваеннапалоннымі;
- міжнародныя гарантыі бяспекі на выпадак, калі Пуцін парушыць пагадненне аб спыненні агню.
Кіеў сцвярджае, што яму вядома прынамсі пра 20 000 дзяцей, якіх вывезлі ў Расію ці на акупаваную Расіяй тэрыторыю без згоды сям'і або апекуноў з пачатку вайны.
Адным з ключавых патрабаванняў пагаднення з'яўляецца вяртанне гэтых дзяцей і спыненне палітыкі русіфікацыі, у якую ўваходзяць прымусовае атрыманне расійскіх пашпартоў і лагеры перавыхавання.
Іншая праблема — патрабаванне Пуціна, каб у рамках любой угоды Украіна цалкам саступіла Херсон, Запарожжа, Данецк і Луганск, якія былі часткова акупаваныя расійскімі вайскоўцамі з 2014 года.
На працягу некалькіх месяцаў пасля поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе Масква «анэксавала» гэтыя рэгіёны, правёўшы падкантрольныя рэфэрэндумы на акупаваных імі тэрыторыях, якія міжнародная супольнасць лічыць незаконнымі.
Украінскія афіцыйныя асобы паведамілі The Independent, што яны змірыліся з тым, што для перамір'я цяперашняя лінія фронту будзе замарожаная, але саступка любой дадатковай тэрыторыі стане «чырвонай лініяй».
Высокапастаўленыя ўкраінскія крыніцы, інфармаваныя аб бягучых перамовах, кажуць, што мала хто верыць у тое, што Расія пагодзіцца на разумную ўгоду. «Мы чакаем чарговага падвоху», — кажуць яны.
Каментары