Алег памёр яшчэ 16 лютага, але вядома пра гэта стала толькі сёння. Пра смерць паведаміў у сваім інстаграме блогер Анатоль Rubakha Go.

Rubakha Go апекаваўся некалькімі бяздомнымі ў Гомелі, і адным з іх быў Алег — вельмі эрудзіраваны чалавек, які адказваў на розныя інтэлектуальныя пытанні.
У канцы студзеня Алег знік, яго шукалі больш за дзесяць дзён. Як высветлілася, Алег трапіў у бальніцу з сур'ёзнымі праблемамі з лёгкімі. У выніку ў рэанімацыі ён правёў некалькі дзён і памёр 16 лютага.
У каментарах да допісу людзі выказваюць спачуванні з прычыны смерці Алега, называючы яго хадзячай энцыклапедыяй і светлым чалавекам.
Rubakha Go расказаў, што па Алегу будзе заказана памінальная служба, арганізаваны памінальны стол і заклікаў людзей, што ведалі яго, маліцца за яго душу.
Каментары
Не бачу праблем. Хай падбрэхач карнікаў Ацаба ідзе да сваіх і хай там разбіраюцца паміж сабой самі. Карычневае да карычневага.