Дзяўчына папрасіла ў казіно больш яе не пускаць, а яе адправілі ў падатковую
Дзяўчына хацела абмежаваць сябе ў наведванні гульнявых устаноў, але ў казіно з яе вырашылі пажартаваць.

У сталічную інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах звярнулася дзяўчына. Яна папрасіла абмежаваць яе ў наведванні гульнявых устаноў.
Інспекцыя такія заявы не прымае, але падаткавікі вырашылі даведацца, хто накіраваў дзяўчыну да іх. Выявілася, яе адправілі ў падатковую ў адным з казіно, расказалі у інспекцыі.
«Я прыйшла ў казіно, каб напісаць заяву на самабмежаванне, але яны адправілі мяне да вас», — распавяла дзяўчына.
У падатковай вырашылі, што супрацоўнікі казіно такім чынам вырашылі пажартаваць. Бо менавіта казіно і павінна было прыняць такую заяву ад дзяўчыны. Інспекцыя паабяцала правесці афіцыйную гутарку з супрацоўнікамі ўстановы і ўзяць казіно на асаблівы кантроль.
Паводле закона, чалавек можа самастойна абмежаваць сябе ў наведванні гульнявых устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Для гэтага дастаткова асабіста падаць пісьмовую заяву любому арганізатару азартных гульняў.
Падача заявы любому арганізатару азартных гульняў разглядаецца як падача заявы ўсім арганізатарам азартных гульняў у Беларусі, гэта значыць чалавека не павінны пускаць у казіно па ўсёй краіне.
Каментары