Грамадства2828

Трамп падпісаў указ аб значных скарачэннях на «Радыё Свабода» і яшчэ шасці навінавых карпарацыях

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, накіраваны на скарачэнне сямі федэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM), паведамляе Радыё Свабода.

Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Указ, падпісаны познім вечарам 14 сакавіка, таксама закранае агенцтвы, якія займаюцца пытаннямі бяздомнасці, працоўных спрэчак і развіцця мясцовых супольнасцей.

«На працягу 7 дзён з даты падпісання гэтага ўказа кіраўнік кожнай з пералічаных [у дакуменце] дзяржаўных устаноў павінен падаць дырэктару Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення справаздачу, якая пацвярджае поўнае выкананне ўказа, а таксама тлумачыць, якія падраздзяленні або функцыі гэтай установы з'яўляюцца прадпісанымі законам і ў якой ступені», — гаворыцца ў тэксце ўказа.

USAGM — гэта незалежнае дзяржаўнае агенцтва ЗША, якое ажыццяўляе вяшчанне навін і інфармацыйных праграм амаль на 50 мовах для аўдыторыі прыкладна 361 мільён чалавек кожны тыдзень.

Бюджэтны запыт USAGM на 2025 фінансавы год склаў 950 мільёнаў даляраў, што павінна пакрыць усе яго аперацыйныя выдаткі і капітальныя ўкладанні.

У бюджэт уваходзяць медыяплатформы:

  • Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа (RFE/RL)
  • «Голас Амерыкі»
  • «Радыё Свабодная Азія»
  • Офіс радыёвяшчання на Кубу (Radio Martí)
  • Блізкаўсходнія радыёвяшчальныя сеткі (MBN)
  • Фонд адкрытых тэхналогій

Каментары28

  • .
    15.03.2025
    "Малпа з гранатай" дэмантуе ўсе дзяржаўныя і грамадскія інстытуты, акрамя сваёй вертыкалі ўлады.

    Мабыць, ЗША і перахварэюць гэтай хваробай і палепшаць "імунітэт". Але ламаць не будаваць - узнаўляцца гэта ўсё будзе доўга і не адразу.
    І момант зараз найгоршы ў часе. Для Беларусі ў тым ліку.

    У артыкуле не дапісана, што пад скарачэнне ідуць і 6 іншых сэрвісаў, у тым ліку Інстытут музейных і бібліятэчных паслуг (ISML). Гісторыя і архівы тыранам не патрэбныя.
  • незалежнае дзяржаўнае
    15.03.2025
    Нічога не разагнаў спадар руды трумп. Прапагандысты абышліся невялічкімі пярэпалахамі
  • Петыцыя
    15.03.2025
    Дарагі Дональд Трамп! Хай табе перададуць, калі будзе Ілан Маск збіраць штучным інтэлектам водгукі: зачыняй да чортавай маці гэтыя інфабурбалкі Свабоду і Голас. Міл'ярд даляраў марнуецца на вецер, гадамі яны сядзяць поруч з Лукашэнкам і ніякай карысці ад іх няма. Перакіньце лепш пару соцень тысяч Нашай Ніве - хлопцы хоць справу робяць!

Цяпер чытаюць

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты7

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты

Усе навіны →
Усе навіны

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?8

Блогерка скрала дзіця вомбата ў ягонай маці. Гэта абурыла ўсю Аўстралію4

Ціханоўская: Сённяшні дзень калісьці стане сапраўдным святам6

Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа

На вайне знік без вестак «Беларус» — жыхар Бараўлянаў, які ўхіляўся ад беларускага войска, але пайшоў паміраць за Расію9

Па Мінску ўжо ездзяць першыя «васьмёркі». Усе самыя «прыгожыя» камбінацыі нумароў у ДАІ ўжо разабралі7

Сёння ноччу па ўсёй Беларусі быў мароз

Дзяўчына папрасіла ў казіно больш яе не пускаць, а яе адправілі ў падатковую

«Германія вяртаецца»: будучы канцлер Мерц дамовіўся аб рэформе абмежаванняў на дзярждоўг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты7

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць