Грамадства44

Буйному дыспетчару таксі забаранілі працу ў Беларусі

А доступ да сайта перавозчыка абмежавалі. 

Таксі Maxim. Фота: Maxim

З Рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў, які дзейнічае ў Беларусі з 1 лістапада 2024 года, быў выключаны дыспетчар таксі Maxim, які працаваў у буйных гарадах і абласных цэнтрах за выключэннем Мінска.

Першы намеснік начальніка транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Юрый Касцюк паведаміў, што гэта першы такі выпадак у Беларусі, і патлумачыў прычыны такой кардынальнай меры.

З рэестра дыспетчара таксі Maxim выключылі «за парушэнне заканадаўства ў сферы нерэгулярных перавозак пасажыраў», пасля чаго Транспартная інспекцыя таксама прыняла рашэнне абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу кампаніі — taximaxim.by.

Паводле ўказа «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў», з 1 лістапада 2024 года кіроўцам і перавозчыкам забараняецца працаваць у Беларусі без уключэння ў рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах. Каб трапіць у гэты рэестр, кіроўцы таксі павінны прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і выканаць шэраг патрабаванняў, у тым ліку па абсталяванні свайго аўто і арганізацыі перавозак пасажыраў.

Паводле звестак партала «Смартпрэс», прычынай выключэння службы таксі Maxim з рэестра сталі «шматлікія факты перадачы заказаў кіроўцам-нелегалам».

Пад «нелегаламі» ў дадзеным выпадку маюцца на ўвазе таксісты, якія афіцыйна не зарэгістраваныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, не працуюць у штаце афіцыйных перавозчыкаў і не ўключаныя ў дзяржаўны рэестр.

Гэтыя кіроўцы не плацяць падаткі з атрыманай выручкі, што з'яўляецца грубым парушэннем падатковага заканадаўства і можа лічыцца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Супрацоўніцтва з такімі кіроўцамі, некаторых з якіх раней ужо прыцягвалі да адказнасці за нелегальную працу таксістамі, па словах Касцюка, і стала прычынай судовага разбору з самім дыспетчарам. У выніку эканамічны суд Гомельскай вобласці аштрафаваў дыспетчара, які выкарыстоўваў электронную сістэму Maxim, «за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць», а таксама канфіскаваў частку незаконна атрыманага прыбытку.

Каментары4

  • Acab
    15.03.2025
    Пашана Максіму!
  • Сапраўдная Апазыцыя Рэжыму
    15.03.2025
    Паказваю вам. камуняны, адзін раз. На карку ў падаткаплацельніка не сядзяць, надзвычайна карысныя людзям, адказныя перад народам, ніякае шкоды ня робяць.
    Таксоўка Максім і падобныя
  • Сапраўдная Апазыцыя Рэжыму
    15.03.2025
    І ў выбарах ня пэцкаюцца ганебным ўдзелам. па сусьветных эканамічных форумах не інстаграмяцца памяншаць квоты прыгонным - бо няма калі. сьлед людзей вазіць

Цяпер чытаюць

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула4

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць