Баранавіцкі клінер знайшоў вялікую суму грошай у падушцы кліенткі
Кліентка і сама не здагадвалася пра гэтую схованку.

Незвычайнай знаходкай падзяліўся ў інстаграме працаўнік баранавіцкай фірмы, якая аказвае паслугі па чыстцы падушак.
У адной з падушак, якая паступіла да іх на чыстку, ён знайшоў скрутак з доларамі і еўра. Агульная сума знойдзеных грошай складае каля $4300. Клінер вырашыў вярнуць гэтыя грошы гаспадыні.
Але, як выявілася, сама жанчына не ведала пра гэтую схованку. Падушка належала яе бабулі, якая памерла ў снежні. Пра бабуліны зберажэнні яна здагадвалася, але не магла ўявіць, што такая хавала грошы проста ў падушцы.
Як распавёў «Анлайнеру« Рэнат, уладальнік клінінгавай кампаніі, з такой буйной знаходкай у старой падушцы ён сутыкнуўся ўпершыню.
«За 17 гадоў працы максімум, што траплялася, — дробныя манеты, і тое ў асноўным савецкія. Вядома, пра грошы я адразу паведаміў заказчыцы — інакш ніяк, я прывык жыць сумленна. Патэлефанаваў, спытаў: «А чыя гэта падушка?» Калі пачуў, што бабуліна, сказаў: «Ну, значыць, віншую, бабуля вам пакінула падарунак».
Узнагароджання для сябе клінер ніякага не ўзяў, толькі папрасіў дазволу зняць відэа і фота для Instagram.
Каментары